Рыгор Пятровіч Чуйко
Рыгор Пятровіч Чуйко | |
---|---|
Нараджэнне |
26 верасня 1959 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Рыгор Пятровіч Чуйко (нар. 26 верасня 1959, в. Івашня Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном. Пасля заканчэння вучобы працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады калгаса «Камінтэрн», старшынёй праўлення калгаса імя У. І. Леніна Магілёўскага раёна. Затым быў старшым дыспетчарам — намеснікам дырэктара па аператыўнай рабоце саўгаса «Ждановіцкі цяплічны камбінат», намеснікам дырэктара па аператыўнаму кіраванню — старшым дыспетчарам, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна. Генеральны дырэктар Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Агракамбінат „Ждановічы“».
Выбіраўся Дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ Чуйко Григорий Петрович Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Багушэўскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні калгасаў
- Дырэктары саўгасаў
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання