Клюкаўскі сельсавет
Клюкаўскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Клюкаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 543 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 216 |
Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клюкаўка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
17 ліпеня 1924 года ў Аршанскай акрузе быў утвораны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 года ўтвораны Дзевінскі сельсавет. У верасні 1926 года сельсавет быў перайменаваны ў Клюкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваннем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 года, сельсавет далучаны да Аршанскага раёна. Згодна з пастановай ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 года Багушэўскі раён адноўлены. З 9 верасня 1946 года да 17 снежня 1956 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Арэхаўскага раёна. З 20 студзеня 1960 года, пасля скасавання Багушэўскага раёна, сельсавет увайшоў у склад Аршанскага раёна[1].
8 красавіка 2004 года ў сельсавет былі ўключаны вёскі Чарняўскія, Сармацк, Слабада скасаванага Стайкаўскага сельсавета[2].
10 кастрычніка 2013 года сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка, Сімахі перададзеныя ў склад Высокаўскага сельсавету; Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына — у склад Арэхаўскага сельсавету; Слабада, Чарняўскія — у склад Межаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 543 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области» Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292(руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|