Станіслаў Антонавіч Пілатовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Антонавіч Пілатовіч
Станіслаў Антонавіч Пілатовіч.jpg
Сцяг Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР
май 1978 — 1983
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Сцяг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы
10 сакавіка 1971 — 17 мая 1978
Кіраўнік урада Аляксей Касыгін
Мікалай Ціханаў
Папярэднік Аверкі Барысавіч Арыстаў
Пераемнік Барыс Іванавіч Арыстаў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
24 снежня 1965 — 24 лютага 1971
Сцяг Першы сакратар Віцебскага абкама КПБ
красавік 1962 — снежань 1965
Папярэднік Уладзімір Лабанок
Пераемнік Аляксандр Аксёнаў
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ
люты 1958 — 1960
Папярэднік Рыгор Панамароў
Пераемнік Іван Мікуловіч

Нараджэнне 25 верасня 1922(1922-09-25)
в. Барок, цяпер Чароты Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
Смерць 19 красавіка 1988(1988-04-19) (65 гадоў)
Мінск
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Станісла́ў Анто́навіч Пілато́віч (25 верасня 1922, в. Барок, цяпер Чароты Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 15 чэрвеня 1986, г. Мінск) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 годзе скончыў Бабруйскую фельчарскую школу. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. У 1956 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага (завочна).

У 1941 годзе абраны сакратаром раённага камітэта ЛКСМ БССР Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларускай ССР. У 1942—1944 гадах — баец партызанскага атрада «Полымя» Мінскай вобласці, сакратар Пухавіцкага, затым Чэрвеньскага падпольных РК ЛКСМ Беларусі.

Член КПСС з 1944 года. У 1944—1948 гадах — сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМ БССР (Мінская вобласць). У 1946—1948 гадах — сакратар Мінскага абкама, у 1948—1953 гадах 1-ы сакратар Баранавіцкага абкама ЛКСМ Беларусі. З 1953 года сакратар Навагрудскага райкама КПБ, у 1958—1960 гадах 2-ы сакратар Гродзенскага абкама КП Беларусі, у 1960—1962 гадах — загадчык аддзела ЦК КП Беларусі. З красавіка 1962 года па снежань 1965 года быў 1-м сакратаром Віцебскага абкама КП Беларусі (у тым ліку са студзеня 1963 года па 7 снежня 1964 года — сельскім). У 1965—1971 гады сакратар ЦК КП Беларусі.

З 10 сакавіка 1971 года па 17 мая 1978 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у ПНР. Даверчыя граматы ўручыў 20 сакавіка 1971 года[1].

З мая 1978 года па 1983 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1983 года на пенсіі.

Дэлегат XXIII і XXIV з'ездаў КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1967 гг., 1978—1985 гг.).

Член ЦК КПБ (1960—1971 гг., 1981—1986 гг), бюро ЦК КПБ (1965—1971), ЦК КПСС (1971—1981 гг).

Памёр 15 чэрвеня 1986 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]