Рыгор Савельевіч Лахтанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Савельевіч Лахтанаў
Рыгор Савельевіч Лахтанаў.jpg
сцяг
Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1947 — 1950
Прэм’ер-міністр Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
сцяг
2-і Міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
1947 — 1950
Прэм’ер-міністр Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Сцяпан Пыж
Пераемнік Піліп Самуйленка
сцяг
4-ы Наркам лясной прамысловасці БССР
19 красавіка 1941 — 31 сакавіка 1945
Прэм’ер-міністр Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Вульф Гайсін
Пераемнік Сцяпан Пыж
 
Нараджэнне 1904(1904)
в. Асавец Магілёўскай губерні (цяпер Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці
Смерць 1960(1960)
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Рыго́р Саве́льевіч Лахта́наў (1904, в. Асавец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 1960) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (19471950), адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19231939 гадах працаваў на лесараспрацоўках ў Бялыніцкім і Рагачоўскім раёнах, кіраваў трэстамі «Лесбел», «Мінлеспрам», «Беллесасплаў».

З кастрычніка 1939 года працаваў намеснікам наркама, з сакавіка 1941 года наркамам лясной прамысловасці БССР.

У 19471950 гадах — міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР, адначасова — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19501952 гадах — намеснік міністра лясной і папяровай прамысловасці СССР, затым на адказных пасадах у Міністэрстве лясной прамысловасці РСФСР, Міністэрстве лясной прамысловасці СССР.

Член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471950 гадах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга[1], шматлікімі медалямі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]