Рыгор Сцяпанавіч Мастыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Сцяпанавіч Мастыка
Дата нараджэння 21 лістапада 1912(1912-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1992(1992-01-12) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебскі ветэрынарны інстытут

Рыгор Сцяпанавіч Мастыка (21 лістапада 1912, вёска Істоміна, Віцебскі раён — 12 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1962)[1], прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сямігодцы, дзейнічаўшай у камуне ў вёсцы Сялюты[2] (зараз у Віцебскім раёне). Пасля заканчэння ў 1933 годзе аднагадовых урачэбных курсаў пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе ў Арлоўскай вобласці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў асістэнтам кафедры аператыўнай хірургіі. У чэрвені 1941 года разам з інстытутам быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць і працаваў ветэрынарам навучальнай гаспадаркі Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута.

З ліпеня 1942 па 1945 год Р. С. Мастыка на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны па жнівень 1946 г. працаваў хірургам ветэрынарнага аддзела Беламорскай ваеннай акругі.

У 1946 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў асістэнтам на кафедры анатоміі жывёл, а з верасня 1948 года — асістэнтам кафедры агульнай і прыватнай хірургіі ветэрынарнага інстытута[1]. З 1956 па 1979 год загадчык кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Р. С. Мастыка распрацаваў метады лячэння запаленчых працэсаў у ранах, метады аперацый і прафілактыкі траўматызму ў сельскагаспадарчых жывёл, методыкі прымянення антыбіётыкаў і іншых антысептычных рэчываў і інш[1].

Аўтар больш за 60 апублікаваных навуковых і метадычных работ. З'яўляўся сааўтарам падручніка «Прыватная ветэрынарная хірургія», Ветэрынарнай энцыклапедыі, аўтарам манаграфій «Саветы жывёлаводам і ветспецыялістам», «Асептычнае і септычнае запаленне ў жывёл» і інш.

Пад яго кіраўніцтвам выканана 5 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Р. С. Мастыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 2 ступені, медалямі «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 г.г», «50 гадоў узброеных сіл СССР».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. История детского дома в Селютах Витебского района // Газета «Жыццё Прыдзвіння»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]