Перайсці да зместу

Рыма Анатолеўна Зюбіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыма Анатолеўна Зюбіна
Дата нараджэння 23 жніўня 1971(1971-08-23) (53 гады) ці 1971[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса
Гады актыўнасці з 1990
Узнагароды
IMDb ID 2966993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыма Анатольеўна Зюбіна (укр.: Римма Анатоліївна Зюбіна; нар. 23 жніўня 1971, Ужгарад, Закарпацкая вобласць, УССР) — украінская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, грамадскі дзеяч. Прызнана найлепшай актрысай 2017—2019 рэйтынгам «Знята ва Украіне». Лаўрэат шматлікіх тэатральных прэмій, у тым ліку двухразовы ўладальнік прэміі «Кіеўская пектораль», а таксама некалькіх міжнародных узнагарод.

Рыма Зюбіна нарадзілася ў Ужгарадзе на Закарпацці. З трох да сямі гадоў пражыла ў Венгрыі бо бацька быў ваенным. Менавіта ў Венгрыі, убачыўла спектакль «Папялушка», дзе галоўную ролю выконвала яе сястра, нарадзілася дзіцячая мара стаць актрысай. З дзяцінства займалася балетам, вучылася ў музычнай школе, а таксама прымала ўдзел у дзіцячым тэатры «Равеснік», тэатры-студыі пры Закарпацкім драмтэатры, там жа з 17-ці гадоў грала ў спектаклях у масавых сцэнах. З чырвоным дыпломам скончыла Ужгарадское культурна-асветніцкае вучылішча, пасля чаго была запрошаная ў некалькі тэатраў на працу, аднак яна выбірае Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Пасля года навучання вярнулася ў Ужгарад і ўладкавалася на працу ў мясцовы драмтэатр.

Праз некаторы час зноў пераехала ў Кіеў, дзе працавала адразу ў некалькіх тэатрах: у прафесійным тэатры-студыі камернай п’есы, у Тэатры юнага гледача, ў Тэатры драмы і камедыі на левым беразе Дняпра, у тэатры «Залатыя вароты» і ў тэатры «Сузор’е». У 1992 годзе адбыўся дэбют на тэлебачанні ў фільме «Аб вар’яцкім каханні, снайперы і касманаўце». З 1992 года была вядучай праграмы «Энікі-Бенікі» і з 1994 «Лега-эксперес» дзіцячай рэдакцыі першага нацыянальнага канала Украіны.

У 1994 годзе скончыла Кіеўскі інстытут культуры імя Карнейчука (цяпер гэта Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў), тады ж пачынае працаваць у тэатры «Брава». З 1997 — член трупы Кіеўскага акадэмічнага Маладога Тэатра. За гады працы ў тэатры актрыса неаднаразова выступала са спектаклямі на міжнародных тэатральных фестывалях.

Стала заснавальнікам фестывалю дзіцячага кіно «ФільмФестБук» у лагеры Артэк-Букавель у 2016 і 2017 гадах[2].

У 2016 годзе знялася ў фільме «Гняздо галубкі». Карціна стала трыумфатарам прэміі «Золата дзіга», дзе атрымала шэсць статуэтак, у тым ліку Рыма Зюбіна была ганаравана звання «Найлепшая актрыса»[3]. У 2017 годзе ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын Украіны[4].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Замужам за украінскім тэатральным рэжысёрам Станіславам Майсеевым, у 1998 годзе ў іх нарадзіўся сын Данііл.

Грамадская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца Амбасадорам фонду дапамогі анкахворым дзецям «Краб». Таксама на валанцёрскіх пачатках грае спектаклі ў складзе трупы Луганскага музычна-драматычнага тэатра, які часова пераехаў у Севераданецк.

Актрыса неаднаразова адмаўлялася ад звання «Заслужанага артыста Украіны», бо, на яе думку, гэта перажытак савецкага мінулага, таксама артыстка актыўна падтрымлівае рэфармацыю цяперашняй тэатральнай сістэмы ў краіне[5].

У сакавіку 2014 года, пасля анексіі Крыма Рыма Зюбіна стала першай украінскай актрысай, якая афіцыйна заявіла аб адмове здымацца ў праектах расійскай вытворчасці. Актыўна змагалася за вызваленне ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова з расійскай турмы. Арганізавала акцыю «Саджайце дрэвы, а не людзей», якую падтрымалі ў многіх краінах свету. Пастаянная ўдзельніца акцый падтрымкі ўкраінскіх палітвязняў, якія незаконна асуджаныя і ўтрымліваюцца ў турмах Расіі.

Дзяржаўныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1992 — Міжнародны фестываль тэатраў для дзяцей і юнакоў
    • Найлепшая жаночая роля («Чароўныя чаравічкі»)
  • 1994 — Фестываль кіеўскіх прафесійных тэатраў-студый
    • Найлепшая жаночая роля («За кулісамі холадна»)
  • 2003 — «Кіеўская пектараль»
    • Найлепшая жаночая роля («Дзядзька Ваня»)
  • 2008 — «Кіеўская пектараль»
    • Найлепшая жаночая роля («Чацвёртая сястра»)
  • 2008 — Міжнародны фестываль «Тэатр. Чэхаў. Ялта»
    • Найлепшае жаночае выкананне ў чэхаўскай пастаноўцы («Дзядзька Ваня»)
  • 2016 — Кінафестываль «Кіці»
    • Найлепшая жаночая роля («Рэха»)
  • 2016 — Міжнародны кінафестываль Мангейм-Гейдэльберг
    • Special Achievement Award («Гняздо галубкі»)
  • 2017 — Дзяржаўная прэмія імя Лесі Украінкі («Трубач»)
  • 2017 — «Залатая дзіга»
    • Найлепшая актрыса («Гняздо галубкі»)
  • 2017 — Міжнародны кінафестываль «Каханне гэта шаленства» Балгарыя г. Варна
    • Найлепшая актрыса («Гняздо галубкі»)
  • 2022 — Only the Best Film Awards, Маямі, ЗША. Найлепшая актрыса. Фільм «Валера»
  • 2018 — «Залатая дзіга»
    • Найлепшая актрыса другога плана («Мяжа»)

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. У дитячому таборі "Артек-Буковель" триває 1-ий фестиваль фільмів для дітей "ФільмФестБук"(недаступная спасылка). Министерство культуры Украины. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 2 августа 2016.
  3. Режиссер Тарас Ткаченко о съемках «Гнезда горлицы»: Между актерами была химия. Главком. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017. Праверана 16 июня 2016.
  4. Тимошенко назвали самой влиятельной женщиной Украины, Марина Порошенко – на седьмом месте. Комсомольская правда в Украине. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2017. Праверана 2 ноября 2017.
  5. Актриса рассказывает о своих новых театральных проектах и переписке с Олегом Сенцовым. 112ua.tv. Праверана 28 сентября 2018.(недаступная спасылка)
  6. Указ Президента України від 21 серпня 2020 року № 335/2020 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня незалежності України». Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021.