Рыма Фёдараўна Маленчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыма Фёдараўна Маленчанка
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1935(1935-06-26) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія выкладчыца ўніверсітэта, акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Рыма Фёдараўна Маленчанка (нар. 26 чэрвеня 1935, г. Орша, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968), дацэнт, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе скончыла БДУ. 3 1955 года працуе ў Беларускім тэатры юнага гледача. Адначасова (з 1965) выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, Мінскага інстытута культуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя роляў у дзіцячым рэпертуары яна выконвала ролі класічнага рэпертуару. Такія ролі як Ульяна Паўлаўна («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава) і іншыя. Яны высока ацэнены тэатральнымі крытыкамі і прынеслі актрысе шырокае прызнанне гледача.

Займаецца канцэртнай дзейнасцю. Выступае з мастацкім чытаннем вершаў беларускіх паэтаў, як пастаноўшчык і выканаўца літаратурна-драматычных кампазіцый.

Яе творчасці ўласцівы тонкі псіхалагічны аналіз вобраза, мяккая, стрыманая манера выканання, мастацкі густ, імкненне высветліць ступені маральнай чысціні сваіх гераінь, іх духоўнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буланда, В. А. Маленченко Римма Фёдоровна / В. А. Буланда // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 101—102.
  • Маленчанка Рыма Фёдараўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2010. — Т. 5 : Л-М. — С. 353.
  • Маленчанка Рыма Фёдараўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 435.
  • Маленченко Римма Фёдоровна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 628.
  • Стэльмах, Д. У. Маленчанка Рыма Фёдараўна / Д. У. Стэльмах // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Л-Я. — С. 73.