Перайсці да зместу

Рынхаспарыёз збожжавых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімптомы хваробы на жыце

Рынхаспарыёз збожжавых, Аблямаваная плямістасць[1] — грыбковае захворванне збожжавых і некаторых траў, якое выклікаецца грыбком віду рынхаспорый злакавы (Rhynchosporium secalis). Сустракаецца на ячмені, жыце, трыцікале, пшаніцы, пырніку паўзучым, цімафееўцы лугавой, райграсе, калясянцы безасцюковым, купкоўцы зборнай і іншых[1]. Хуткаму развіццю хваробы спрыяе адносна высокая вільготнасць паветра і тэмпература 10—20 °C[2][3].

Сімптомы і шкода[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё авальныя плямы памерам да 2 см з’яўляюцца на похвах і ліставых пласцінках, радзей на каласах. Гэтыя плямы спачатку сіне-зялёныя, затым жоўтыя з карычневай аблямоўкай. У залежнасці ад заражанай расліны гэтыя плямы могуць адрознівацца; на жыце і трыцікале яны лінзападобныя або ромбападобныя светла-карычневага колеру, а на ячмені вельмі выразныя і маюць вакол сябе хларатычнае кольца[2][3].

Назіраецца ніжэнне масы тысячы зярнят  (польск.) і пранікненне ўзбуджальніка ў збожжа[2][3]. Парог эканамічнай шкоднасці  (польск.) для ячменю ў стадыі кушчэння і стрэлкавання складае 15-20 % ад плошчы ліста, на якой з’яўляюцца сімптомы хваробы[4].

Прафілактыка і барацьба[правіць | правіць зыходнік]

Агратэхнічныя метады прафілактыкі рынхаспарыёзу ўключаюць:

Барацьба з рынхаспарыёзам прадугледжвае заворванне пажніўных рэшткаў і самасеваў збожжавых культур, перапынак у вырошчванні менш устойлівых відаў, пратручванне і апырскванне збожжа да канца фазы кушчэння[2][3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Рынхаспарыёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 396
  2. а б в г д Władysław Kościelniak, Mirosław Dreczka. Nowoczesna uprawa zbóż. — Poznań: Apra, 2009. — 238 с. — ISBN 978-83-914532-8-5.
  3. а б в г д Zofia Fiedorow, Zbigniew Weber. Choroby roślin uprawnych. — Poznań: "Medix Plus", 1996. — 168 с. — ISBN 978-83-905672-4-2.
  4. Marek Korbas, Joanna Horoszkiewicz-Janka: Integrowana ochrona zbóż przed chorobami. W: Zboża Wszechstronne wykorzystanie. Biznes-Press, 2011, s. 98. ISBN 978-83-931702-8-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пересыпкин В. Ф. Болезни зерновых культур. — М., 1979
  • Драпатый Н. А. Ринхоспориоз ячменя. — Защита растений. 1973, № 12
  • Справочник по защите сельскохозяйственных растений от вредителей, болезней и сорняков. — 2 изд. — Мн., 1983