Перайсці да зместу

Рынхастэгіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рынхастэгіум

Rhynchostegium murale (Hedw.) Schimp.Рынхастэгіум сцянны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhynchostegium Bruch & Schimp., 1852

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16267
NCBI  90342
EOL  53965
IPNI  ???

Рынхастэ́гіум[1] (Rhynchostegium) — род брыевых імхоў сямейства Брахітэцыевыя (Brachytheciaceae).

Аднадомныя лістасцябловыя расліны. Сцябло сцелістае або паўзучае, ці плавае ў вадзе, галінастае, перыста абліселае. Лісце завостранае, увагнутае, завостранае, яйцападобнай формы. Ножка гладкая. Каробачка нахіленая або гарызантальная. Каўпачок клабукападобнай формы. Споры дробныя.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмераных і трапічных абласцях. Наземныя, наскальныя і водныя імхі. Утвараюць рыхлыя бледна-зялёныя або цёмна-зялёныя дзярнінкі.

Род налічвае каля 130[1] відаў. Паводле сайта The Plant List — 221 від.

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца наступныя 3 віды:

Зноскі