Рыцар з рукой на грудзях

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
El caballero de la mano en el pecho.jpg
Эль Грэка
Рыцар з рукой на грудзях. каля 1580
ісп.: El caballero de la mano en el pecho
Матэрыял Палатно
Тэхніка Алей
Памеры 81,8 × 65,8 см
Прада, Мадрыд, Іспанія
(інв. P000809[1])
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

«Рыцар з рукой на грудзях» — карціна іспанскага мастака Эль Грэка, напісаная ў Таледа каля 1580 года. Найбольш вядомы ў серыі свецкіх партрэтаў невядомых кабальера ў чорным адзенні і белых фрэзах на цёмным фоне[2]. У наш час захоўваецца ў Прада.

Пастава кабальера можа азначаць дачу прысягі, або праяву даверу пры заключэнні дагавора, або высакароднае паходжанне персанажа, або нават тайны ўмоўны сігнал. Залатая шпага і медальён паказваюць на заможнасць і прыналежнасць да вышэйшых слаёў грамадства. Знешняе аблічча персанажа тыповае для двараніна эпохі Залатога веку Іспаніі. Пры рэстаўрацыі карціны высвятлілася, што першапачаткова фон быў не чорны, а светла-шэры, але з часам карціна пацямнела. Багацце адценняў на цёмным адзенні сведчыць пра ўплыў на Эль Грэка венецыянскай школы жывапісу[3].

Раней лічылася, што «Рыцар з рукой на грудзях» з'яўляецца партрэтам Сервантэса[4], але цяпер большасць мастацтвазнаўцаў схіляецца да таго, што на партрэце намаляваны Хуан дэ Сільва-і-Рыбера, трэці маркіз Монтэмаёра і алькальд Таледскага алькасара[5]. Мастацтвазнавец Алекс Бергхарт і мастак Роберт Шрайв дапушчаюць магчымасць таго, што гэта аўтапартрэт мастака[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 https://www.museodelprado.es/en/the-collection/art-work/the-nobleman-with-his-hand-on-his-chest/9cb73bdf-66e8-4826-a79c-5de2b15a1da6 Праверана 8 снежня 2018.
  2. Carney, Jo Eldridge (2001) Renaissance and Reformation: 1500—1620: a Biographical Dictionary, p. 175. Greenwood Publishing Group
  3. , L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3
  4. , L. (dir.), Museo del Prado I, Col. «Museos del Mundo», т. 6, Espasa, 2007. ISBN 978-84-674-3809-3, з. 67.
  5. On-line gallery: The Nobleman with his Hand on his Chest
  6. Shrive, Rupert. Face to face with El Greco , The Times (18 February 2004). Праверана 9 верасня 2014.

Шаблон:Эль Грэка

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.