Рышард Шуркоўскі
| Рышард Шуркоўскі | |
|---|---|
| польск.: Ryszard Szurkowski | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Імя пры нараджэнні | польск.: Ryszard Jan Szurkowski |
| Спецыялізацыя | шашэйны веласпорт |
| Нарадзіўся |
12 студзеня 1946[1][2] |
| Памёр |
1 лютага 2021[3] (75 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Рост | 173 см |
Рышард Шуркоўскі (польск.: Ryszard Szurkowski, 12 снежня 1946 — 1 лютага 2021, Радам) — польскі веласіпедыст. Чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён свету-аматарам і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 года. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагае ў розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 года Рышард Шуркоўскі залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.
Пасля заканчэння кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы.
Рышард Шуркоўскі таксама быў заснавальнікам першай польскай прафесійнай веласіпеднай групы (1988), а таксама прэзідэнтам польскага Саюзу веласпорту ў 2010-11 гадах.
У чэрвені 2018 года сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі ветэранаў у Кёльне, спартовец перанёс некалькі аперацый[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэі[6].
Зноскі
- ↑ Ryszard Szurkowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000026301&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ↑ Nie żyje Ryszard Szurkowski Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ http://sport.onet.pl/kolarstwo/ryszard-szurkowski-nie-zyje-kolarstwo/mrpv8mm Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ З жыцця пайшоў легендарны польскі велагоншчык Рышард Шуркоўскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 8 красавіка 2021.
- ↑ Рышарда Шуркоўскага пасмяротна адзначылі Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Радаме
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 снежня
- Велагоншчыкі Польшчы
- Дэпутаты Сейма Польшчы
- Трэнеры Польшчы
- Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года