Рэбраплоднік аўстрыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэбраплоднік аўстрыйскі

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pleurospermum austriacum Hoffm.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  584760
EOL  5041308
IPNI  847217-1
TPL  kew-2405067

Рэбраплоднік аўстрыйскі[3][4] (Pleurospermum austriacum) — від травяністых раслін сямейства Парасонавыя, распаўсюджаны ў Еўропе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна, 50—150 см. Сцябло полае, баразнаватае, уверсе разгалінаванае і пад суквеццем коратка-шурпата-валасістае. Лісце на краі коратка-шурпата-валасістае, ніжняе — доўга-чарашковае, у абрысе трохкутна-яйкападобнае, 2-, радзей 3-пёрыстарассечанае, з яйкавата-ланцэтнымі пілаватымі дзелькамі. Канцавы парасонік прыкладна 20 см дыяметрам, з 12—20 (40) коратка апушанымі прамянямі[4]. Кветкі белага колеру. Пялёсткаў і тычанак па 5. Плодвіслаплоднік з вострымі рэбрамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе ад Францыі да Украіны і Фінляндыі[5][6].

Ва Украіне від расце ў лясах, галоўным чынам горных — у Карпатах, на раўніне рэдка (Цярнопальская вобласць, Крэмэнэцкі раён, сяло Залісці  (руск.), Пачаіў)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 230. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]