Перайсці да зместу

Латарынгія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэгіён Латарынгія)
Латарынгія
фр.: Lorraine
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Мец
Насельніцтва (2008) 2 346 361
Плошча 23 547 км²
Латарынгія на карце
Код ISO 3166-2 FR-M
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Латарынгія (фр.: Lorraine, ням.: Lothringen, на раманска-латарынгскім дыялекце Louréne) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на поўначы з Бельгіяй, Люксембургам і Германіяй, на ўсходзе — з Эльзасам, на поўдні — з Франш-Кантэ, на захадзе — з Шампань-Ардэнамі. Плошча 23 547 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 2 346 361 чалавек. У склад Латарынгіі ўваходзяць 4 дэпартаменты: Мёз, Мёрт і Мозель, Мозель ды Вагезы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Мец (122 838 жыхароў). Буйным горадам з'яўляецца таксама Нансі (106 361).