Эрых Кох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрых Кох
ням.: Erich Koch
Эрых Кох у 1938 годзе
Эрых Кох у 1938 годзе
Сцяг Гаўляйтар Усходняй Прусіі
1 кастрычніка 1928 — 27 красавіка 1945
Сцяг Обер-прэзідэнт Усходняй Прусіі
верасень 1933 — 27 красавіка 1945
Сцяг Рэйхскамісар Украіны
1 верасня 1941 — 10 лістапада 1944

Нараджэнне 19 чэрвеня 1896(1896-06-19)[1][2][…]
Смерць 12 лістапада 1986(1986-11-12)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Густаў Адольф Кох
Маці Генрыэта Альбіна Маціс
Жонка Клара Кох (з 1921)
Веравызнанне Евангелічная царква Германіі[d]
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, калекцыянер мастацтва, аўтар перапіскі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера нацыянал-сацыялізм[7]
Ваенная служба
Гады службы 19151918
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы Першая сусветная вайна
Узнагароды
Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых Кох (ням.: Erich Koch; 19 чэрвеня 1896, Эльберфельд, цяпер частка Вуперталя, Рэйнланд, Германія — 12 лістапада 1986, Барчэва, Польшча) — гаўляйтар NSDAP ва Усходняй Прусіі 19281945, рэйхскамісар Украіны 19411944.

Да Першай сусветнай вайны працаваў у чыгуначнай сферы. У 19151918 у арміі, прымаў удзел у баёх у Верхняй Сілезіі. Пасля сканчэння вайны змагаўся ў Фрайкоры. У 1922 уступіў у НСДАП. Падчас акупацыі Рура ўваходзіў у групу Альберта Леа Шлагетэра і некалькі разоў арыштоўваўся французскімі ўладамі. У 1927 стаў бецырксфюрарам Эсэна і трохі пазней намеснікам гаўляйтара Рура.

У 1928 прызначаны гаўляйтарам Усходняй Прусіі, у верасні 1930 стаў дэпутатам Рэйхстага. Пасля прыходу нацыстых да ўлады стаў оберпрэзідэнтам Усходняе Прусіі. У 1938 стаў обергрупенфюрарам SA.

На пачатку Другой сусветнай вайны быў прызначаны рэйхскамісарам абароны ва Усходняй Прусіі. Пасля сканчэння польскай кампаніі 26 кастрычніка 1939 пазбаўлены раёна Заходняя Прусія, пазней перайменаваны ў Гданьск-Заходняя Прусія. Замест гэтага атрымаў акругу Цеханаў. Гэтыя рэгіёны ахоплівалі тэрыторыю між Віслай і Наравам. Неўзабаве пасля нападу на СССР 1 жніўня 1941 прызначаны грамадзянскім камісарам Беластоцкай акругі, а пасля кіраўніком мясцовай грамадзянскай адміністрацыі да 1944. Быў вядомы сваёй жорсткасцю і брутальнасцю, за што атрымаў у партыйных колах мянушку «другі Сталін». Быў рэкамендаваны міністрам усходніх акупаваных земляў А. Розенбергам на пасаду рэйхскамісара Расіі, дзе акупацыйны рэжым мусіў быць найбольш жорсткім, але Гітлер прамым загадам прызначыў яго 1 верасня 1941 рэйхскамісарам Украіны.

Лічыў Украіну тэрытарыяльным, а не нацыянальным утварэнне. Напэўна, таму перанёс сваю сталіцу з Кіева ў Роўна. Згодна са словамі савецкага шпіёна Мікалая Кузняцова, які мусіў быў ліквідаваць Э. Коха, той сказаў яму пры сустрэчы наступнае: «Мне трэба, каб паляк пры сустрэчы з украінцам забіваў украінца і, наадварот, каб украінец забіваў паляка. Калі да гэтага па дарозе яны застрэляць жыда, гэта будзе як раз тое, што мне трэба… Некаторыя наіўна ўяўляюць сабе германізацыю. Яны думаюць, што нам патрэбныя рускія, украінцы і палякі, якіх мы б вымусілі размаўляць па-нямецку. Адылі нам непатрэбныя ані рускія, ані паляк, ані ўкраінцы. Нам патрэбны ўрадлівыя землі». За гады яго кіравання было забіта 4 млн чалавек, 2,5 вывезена на працу ў Германію.

З наступам Савецкай арміі паміж 23 красавіком і 7 мая 1945 уцёк на ледаколе «Ostpreußen». З Пілау праз Хельскую касу, Руген і Капенгаген дабраўся да Фленсбурга. У маі 1949 быў арыштаваны брытанскім войскамі. Савецкі Саюз настойваў на яго экстрадыцыі, але ж брытанскі ўрад вырашыў перадаць яго Польшчы. 9 сакавіка 1959 быў прыгавораны польскім судом да смерці за злачынствы супроць польскага насельніцтва (была даказаная яго вінаватасць у смерці 400 000 палякаў), аднак ніколі не быў асуджаны за злачынствы на тэрыторыі Украіны. Таксама як камісар Беластоцкай акругі і рэйхскамісар Украіны, куды ўваходзілі паўдзённыя беларускія землі, вінаваты ў вынішчэнні беларускага насельніцтва. Падчас суду казаў пра свае сымпатыі да СССР, ставіў за сваю заслугу супрацьдзеянне стварэнню ўкраінскай дзяржавы. Смяротны прысуд не быў выкананы, афіцыйна з-за праблемы са здароўем. Паводле некаторых версій, яму было даравана жыццё ў абмен на інфармацыю пра месцазнаходжанне скрадзеных немцамі ў часе вайны твораў мастацтва. Згодна з польскімі дысідэнцкімі крыніцамі, утрымліваўся ў даволі ўтульных умовах — меў тэлевізар, атрымліваў з Захаду часопісы і лекі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]