Перайсці да зместу

Рэмі Веркутр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рэмі Веркутр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1980(1980-06-26)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Ліён
Пасада трэнер брамнікаў
Маладзёжныя клубы
1985—1996 Францыя Граўлін
1996—1997 Францыя Дзюнкерк
1997—1999 Францыя Манпелье
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2002 Францыя Манпелье 35 (-26)
2002—2014 Францыя Ліён 75 (-81)
2004—2005   Францыя Страсбур 5 (-10)
2014—2018 Францыя Кан 145 (-210)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Францыя Францыя (да 21)
Трэнерская кар’ера
2019—2021 Канада Манрэаль Імпакт брамнікі
2021— Францыя Ліён брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэмі́ Верку́тр (фр.: Rémy Vercoutre; нар. 26 чэрвеня 1980, Гранд-Сент, Францыя) — французскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за «Манпелье», ліёнскі «Алімпік», «Страсбур» і «Кан». У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у ліёнскім «Алімпіку».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Рэмі Веркутр з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Манпелье». У асноўнай камандзе «Манпелье» Рэмі дэбютаваў у сезоне 1998/99, адгуляўшы адзін матч у чэмпіянаце Францыі. У сезоне 2000/01 «Манпелье» выступаў у Лізе 2, і ў Рэмі з’явіўся шанц стаць першым брамнікам клуба. Рэмі адгуляў 20 матчаў у чэмпіянаце, а «Манпелье» фінішаваў на трэцім месцы, вярнуўшыся ў Лігу 1.

У 2002 годзе Рэмі перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, дзе стаў другім брамнікам клуба пасля Грэгары Купэ. Дэбют Рэмі ў складзе «Алімпіка» адбыўся 20 кастрычніка 2002 года ў матчы Лігі 1 супраць «Аяча», дзе Веркутр згуляў увесь матч, а яго клуб святкаваў перамогу з лікам 1:0.

Пасля сыходу Уго Льярыса ў англійскі «Тотэнхэм» у жніўні 2012 года Веркутр стаў першым брамнікам ліёнскага клуба. Аднак ужо ў канцы сезона 2012/13 Рэмі страціў месца асноўнага галкіпера каманды, саступіўшы яго партугальскаму брамніку Антоні Лопішу. У чэрвені 2014 года Веркутр пасля 12 гадоў, праведзеных у структуры клуба, падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Кан», які толькі з’явіўся ў Лізе 1[3]. На працягу чатырох гадоў заставаўся асноўным брамнікам каманды, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2019—2021 гадах быў трэнерам брамнікаў у канадскім клубе «Манрэаль Імпакт», а ў чэрвені 2021 года стаў трэнерам брамнікаў у ліёнскім «Алімпіку».

Ліён:

Страсбур:

Зноскі

  1. Rémy Vercoutre // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. REMY VERCOUTRE // Argentine Soccer Database
  3. Féret et Vercoutre au SMC!. SMCaen.fr.