Уго Льярыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уго Льярыс
Lloris 2018 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 снежня 1986(1986-12-26)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Тотэнхэм Хотспур
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
2002—2005 Францыя Ніца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Францыя Ніца 72 (-66)
2008—2012 Францыя Ліён 146 (-150)
2012— Англія Тотэнхэм Хотспур 350 (-381)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Францыя Францыя (да 18) 3 (-?)
2004—2005 Францыя Францыя (да 19) 14 (-?)
2006 Францыя Францыя (да 20) 4 (-4)
2006—2008 Францыя Францыя (да 21) 5 (-3)
2008— Францыя Францыя 145 (-120)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Срэбра Катар 2022
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уго Льярыс (фр.: Hugo Lloris; нар. 26 снежня 1986, Ніца, Францыя) — французскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Льярыс мае маланкавыя рэфлексы і слушнае прыняцце рашэнняў, а таксама выдатна гуляе на выхадзе ў адзін на адзін. Тройчы абіраўся найлепшым брамнікам года ў французскім першынстве.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

Льярыс нарадзіўся 26 снежня 1986 года ў міжземнаморскім горадзе Ніца ў арыстакратычнай сям’і. яго маці працавала адвакатам, а яго бацька быў банкірам у Монтэ-Карла[2]. У 2008 годзе, калі Уго гуляў у «Ніцы», яго маці памерла.

«Ніца»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля поспеху ў камандзе клуба ва ўзросце да 18 гадоў, Льярыс быў пераведзены ў дубль клуба ў французскую аматарскую лігу ў сезоне 2004/05. Льярыс патрапіў у першы склад каманды напярэдадні сезону 2005/06, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Льярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 года за клуб, ва ўзросце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Французскай лігі, а яго каманда перамагла з лікама 2:0 «Шатару»[3].

«Ліён»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аднаго з выбітных сезонаў Уго, паўсталі спекуляцыі на конт яго далейшай кар’еры. Маладым галкіперам цікавіліся французскі клуб «Ліён», які жадаў знайсці змену свайму сыходзячага брамніку Грэгары Купэ, «Мілан», які жадаў замяніць ім бразільца Дыду, і «Тотэнхэм Хотспур», які жадаў замяніць Льярысам Пола Робінсана[4][5][6]. У канчатковым ліку Уго перайшоў у склад «Ліёна», але асабістыя дамоўленасці з «Міланам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клуб. Віцэ-прэзідэнт «Мілана» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крысціяна Аб’яці пераходзіць у «Палерма»[7].

Кошт трансферу першапачаткова не называўся, але пазней было выяўлена, што паслугі Уго былі ацэнены ў € 8,5 млн[8].

«Тотэнхэм Хотспур»[правіць | правіць зыходнік]

Льярыс падпісаў кантракт з клубам «Тотэнхэм Хотспур» 31 жніўня 2012 года. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Еўропы супраць італьянскага «Лацыа» 20 верасня 2012 года, матч скончыўся ўнічыю 0:0[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Льярыс атрымаў свой ​​першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 года да матча супраць зборнай Іспаніі, тым не менш на сустрэчы ён не быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгода 19 лістапада таго ж года ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругвая, якая скончылася з лікам 0:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Францыя:

Зноскі

  1. Hugo Lloris // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Hugo Lloris: un dernier rempart». Philippe Bilger.
  3. «Nice v. Châteauroux Match Report» Архівавана 11 ліпеня 2012.. Ligue de Football Professionnel.
  4. «Lyon deny Coupet rumours». Soccer News.
  5. «Hugo Lloris to AC Milan». Eye Football.
  6. «Lloris open to Spurs talk»". Sky Sports.
  7. «AC Milan chief Galliani: We had deal for Lyon keeper Lloris». Fantasy SP.
  8. «Lloris fills Lyon void». Sky Sports.
  9. «Tottenham v Lazio». BBC Sport.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]