Перайсці да зместу

Рэнальд Іванавіч Кныш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэнальд Іванавіч Кныш
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 10 верасня 1931(1931-09-10)
Памёр 19 красавіка 2019(2019-04-19)[1] (87 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства

Рэнальд Іванавіч Кныш (10 верасня 1931, Капыль — 19 красавіка 2019, Гродна) — савецкі трэнер па спартыўнай гімнастыцы.

Трэнер алімпійскіх чэмпіёнак Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут. Апошняя ў канцы 1990-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэксуальныя дамаганні свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене; Кныш называў гэта паклёпам[2].

Заслужаны трэнер СССР (1960), заслужаны трэнер БССР (1964) па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971).

Ганаровы грамадзянін горада Гродна.

3 красавіка 2018 года ў перадачы «Няхай гавораць»[ru] на расійскім Першым канале гімнастка Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд Кныш[3]:

" Не ведаю, як гэта назваць па-руску. Molesting… дамаганні. У выніку перад Алімпійскімі гульнямі ў Мюнхене ён мяне проста згвалціў. Гэта праўда. Я жыву з гэтым. Гэта вельмі цяжка. Я хавала гэта ўсё. Гэта было вельмі сорамна. ... Гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы «Юбілейная». Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў. "

Памёр 19 красавіка 2019 года. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт»[4].

Зноскі