Вольга Валянцінаўна Корбут
Вольга Корбут | |
---|---|
руск.: Ольга Валентиновна Корбут | |
![]() Вольга Корбут на Гульнях 1972 года ў Мюнхене | |
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Вольга Валянцінаўна Корбут |
Арыгінальнае імя | руск.: Ольга Валентиновна Корбут |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Дата нараджэння | 16 мая 1955[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Рост | 150 см |
Вага | 38 кг |
Афіцыйны сайт(англ.) | |
![]() |
Во́льга Валянці́наўна Ко́рбут (16 мая 1955, Гродна) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972). З 1991 года ў эміграцыі ў ЗША.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і пасля паўтара гадоў заняткаў у Алены Цюнянковай ў 1965 годзе трапіла ў групу да Рэйнальда Кныша. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе — яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.
У 2018 годзе Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд Кныш[5]: «…гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы „Юбілейная“. Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў».

Чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) у камандным першынстве, у асабістым заліку — у вольных практыкаваннях і на гімнастычным бервяне; сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах. Чэмпіёнка XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне.
Чэмпіёнка свету ў камандным лершынстве і ў апорным скачку, сярэбраны прыэёр у практыкаваннях на брусах, гімнастычным бервяне і вольных практыкаванкях (1974, Варна). Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы ў абсалютным першынстве (1973, Лондан). Абсалютная чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975), СССР (1975), Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1971, 1975), у апорным скачку (1970, 1974), у практыкаваннях на брусах (1974, 1976). У 1972 прызнана лепшай спартсменкай свету.
Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977).
3 1991 жыве ў г. Атланта (ЗША), утрымлівае гімнастычную акадэмію. Прэзідэнт чарнобыльскага фонду пры шпіталі г. Сіэтл (ЗША). Ганаровая грамадзянка г. Атланта.
Зноскі
- ↑ Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Olga Korbut // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olga Valentinovna Korbut // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Легендарная гімнастка Вольга Корбут: Мяне згвалтаваў трэнер перад Алімпіядай. Кныш: Корбут — дура дурай
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. С.417
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Гімнасты СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны СССР па спартыўнай гімнастыцы
- Ганаровыя грамадзяне Гродна
- Імігравалі ў ЗША з Беларусі