Алена Уладзіміраўна Цюнянкова
Алена Цюнянкова | |
---|---|
![]() | |
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Алена Уладзіміраўна Валчэцкая |
Грамадзянства | |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Клуб | Узброеныя Сілы (Гродна) |
Дата нараджэння | 4 снежня 1943 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
![]() |
Алена Уладзіміраўна Цюнянкова (нар. Валчэцкая; нар. 4 снежня 1943, г. Гродна) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1964, заслужаны майстар спорту СССР, выкладчык. Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровы грамадзянін горада Гродна[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Чатырохразовая чэмпіёнка СССР у апорным скачку (1960—1962, 1965), двухразовая чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на бервяне — 1963, 1964 гады. Заслужаны трэнер БССР. Першы трэнер — Рэнальд Кныш.
У 1966 яна зламала нагу. У тым жа годзе яна выйшла замуж, змяніла прозвішча на Цюнянкова, а ў наступным годзе нарадзіла сваю першую дачку, скончыўшы спартыўную кар’еру[2].
Пасля гэтага скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1965 годзе[3] і каля 30 гадоў трэніравала гімнастаў у родным Гродне.
Яна стала першым трэнерам Вольгі Корбут, але пасля паўтара года перадала яе Рэнальду Кнышу, які раней займаўся з ёй самой. У перыяд з 1998 па 2006 год яна трэніравала ў Мінэапалісе, Злучаныя Штаты, разам з Мікалаем Мілігулам(руск.) бел. і Вольгай Гоцманавай. У 2006 годзе яна вярнулася ў Гродна да сваёй 94-гадовай маці і дачок Таццяны і Ірыны[2].
Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Алімпійскія гульні:
Год | Абсалютнае | Каманднае | Апорны скачок | Брусы | Бервяно | Вольныя практыкаванні |
---|---|---|---|---|---|---|
1964 | 8 | 1 | 5 | 24 | 7 | 13 |
Выступы на першынствах СССР[4]:
Год | Першынство | Абсалютнае | Апорны скачок | Брусы | Бервяно | Вольныя практыкаванні |
---|---|---|---|---|---|---|
1961 | Чэмпіянат СССР | 6 | 1 | |||
Кубак СССР | 3 | 1 | 5 | |||
1962 | Чэмпіянат СССР | 1 | 3 | 4 | ||
Кубак СССР | 2 | |||||
1963 | Чэмпіянат СССР | 4 | 2 | 5 | 1 | |
1964 | Чэмпіянат СССР | 6 | 3 | 4 | 1 | 5 |
Кубак СССР | 2 | |||||
1965 | Чэмпіянат СССР | 12 | 1 |
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Званне заслужаны майстар спорту СССР (1971).
- Званне заслужаны трэнер БССР
У 1964 годзе была абрана адным са спартсменаў года.
Зноскі
- ↑ ВОЛЧЕЦКАЯ Елена Владимировна
- ↑ 2,0 2,1 Protsenko, Igor Дорогая Елена Владимировна (руск.) . Belarus Today. Sovetskaya Belorussia (4 студзеня 2007). Праверана 24 лістапада 2013.
- ↑ Волчецкая Елена Владимировна — Вялікая алімпійская энцыклапедыя(руск.) бел. (руск.)
- ↑ Спортивная гимнастика: история, чемпионаты, чемпионы (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Волчецкая Елена Владимировна — Вялікая алімпійская энцыклапедыя(руск.) бел. (руск.)
- Елена Волчецкая — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.) (англ.)
- Статья в газете «Спортивная панорама» (руск.)
- Артыкул на сайце НАК РБ (руск.)
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Гімнасты СССР
- Гімнасты Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964
- Заслужаныя трэнеры БССР