Рэпішкі
Вёска
Рэпішкі
|
Рэ́пішкі[1] (трансліт.: Repiški, руск.: Репишки) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Фіксавалася старое лідскае прозвішча Рэпішка, горадзенскае Рэпэйка, адэльскае бяссуфікснае Рэпа[2][3][4]. Ёсць латышскія Reps, Repis, літоўскае Repeika[5][6].
Балцка-літоўскі канчатак «-ішкі» (адпачатна дадаваўся да імені) тыповы для тапонімаў, размешчаных у гэтай паласе ўздоўж літоўскай мяжы,[7] а таксама для прозвішчаў[8].
З іншага боку, пастаўскі краязнавец і літаратар І. Пракаповіч назву Рэпішкі звязваў з назвай расліны рэпік[9]. Распаўсюджаныя тапонімы Рэпішча беларускі савецкі тапаніміст І. Яшкін звязваў з назвай расліны рэпа[10].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927—1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.[11]
З 1939 года ў БССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Рэ́пешкі
- ↑ https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=8049&search_lastname=repiszka&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-QQC1-2?cat=1046001&i=13&cc=4166194&lang=ru
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZC9C-Y?i=822&cc=4166194&cat=834700
- ↑ https://uzvardi.lv/surname/780807 https://uzvardi.lv/surname/824455
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 598.
- ↑ Ежы Ахманскі. Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагодзьдзя // Arche. — 2016. — № 2. — С. 58.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 159.
- ↑ І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 86.
- ↑ І. Я. Яшкін. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 1971. С. 170.
- ↑ Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927—1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 210.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх