Лынтупскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лынтупскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 85 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лынтупы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 14 ліпеня 1967
Насельніцтва (2009) 1 147
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Лынту́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лынтупы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масляніцкага сельсавета, 2 снежня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Радуцкага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 ліпеня 1967 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лынтупскаму пассавету. 8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 населеныя пункты, якія раней падпарадкоўваліся Лынтупскаму пасялковаму Савету, 15 населеных пунктаў (Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі) скасаванага Палескага сельсавета і 19 населеных пунктаў Камайскага сельсавета (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай — у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры»)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Лынтуп) — 1147 чалавек[2], з іх 66,0 % — беларусы, 20,4 % — рускія, 11,9 % — палякі[3].

Архіў[правіць | правіць зыходнік]

Архіўныя дакументы Лынтупскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[4]. Архіў, які ахоплівае 1949-2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1382 старонкі.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1155.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.