Перайсці да зместу

Вялічкі (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялічкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
СААТА
2240762021
Вялічкі (Беларусь)
Вялічкі
Вялічкі
Вялічкі (Віцебская вобласць)
Вялічкі
Вялічкі

Вялі́чкі[1] (трансліт.: Vialički, руск.: Велички) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца за 36 км на захад ад Пастаў, за 6 км на паўночны заход ад гарадскога пасёлка Лынтупы.

Сярод ваўкавыскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згаданы баярын на імя "Величъко Зеновъевичъ"[2].

Вядома з 1790 года. У 1873 годзе была ў Лынтупскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расіскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 % ("нязначная большасць").[3]

З 1939 года ў БССР.

Год Колькасць
1999 33
2009 20
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 98.
  3. Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 210.