Саборныя школы
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сабо́рныя шко́лы[1] — сярэднія навучальныя ўстановы, якія дзейнічалі ў эпоху сярэдневякоўя пры саборах (епіскапскіх кафедрах) буйных гарадоў Еўропы.
Саборныя школы давалі больш шырокую адукацыю, чым манастырскія і царкоўнапрыходскія школы. У школах навучалі чытанню, пісьму, граматыцы, лічэнню, царкоўным спевам. У эпоху позняга сярэдневякоўя ў іх таксама выкладаліся прадметы трывіума: граматыка, рыторыка, дыялектыка. У асобных школах выкладаліся прадметы квадрывіума: арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саборныя школы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 49. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.