Перайсці да зместу

Сава I Сербскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сава I Сербскі
сербск.: Свети Сава
Свецкае імя Растка Няманіч
Дата нараджэння 1169, 1174, 1175 ці 1176
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1235 ці 14 студзеня 1236
Месца смерці
Месца пахавання
Манаскае імя Сава
Шануецца у шэрагу Праваслаўных цэркваў
У ліку цудатворац
Дзень памяці 12 (25) студзеня
Заступнік адукацыя, навукі
Працы Жыціе Святога Сімяона; інш.
Бацька Стэфан Неманя
Маці Анастасія Сербская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сава, свецкае імя Растка Няманіч (сербск.: Сава, Растко Немањић; 1169 або 1175 — 14 студзеня 1236) — вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзеяч свайго часу, першы архіепіскап сербскі. Святы заступнік Сербіі, адзін з самых шанаваных святых Сербскай праваслаўнай царквы.

Малодшы сын Стэфана Немані, брат Стэфана Першавенчанага. У 18-гадовым узросце пастрыжаны ў манахі, спачатку жыў у адным з манастыроў Канстанцінопаля, потым на Афоне, дзе аднавіў Хіландарскі манастыр, які стаў цэнтрам сербскай духоўнай культуры сярэднявечча.

У 1208 годзе Сава вяртаецца ў Сербію, каб спыніць вайну паміж сваімі старэйшымі братамі Стэфанам II Няманічам і Вуканам Зецкім. Быў архімандрытам манастыра ў Студзеніцы, стварыў аўтакефальную (незалежную) Сербскую праваслаўную царкву і стаў яе першым архіепіскапам у 1219 годзе. У 1233 годзе перадаў архіепіскапскі сталец свайму вучню Арсенію Срэмскаму.

Здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім, заснаваў у Палесціне манастыр Святы Архангел і шпіталь для праваслаўных паломнікаў. На зваротным шляху праязджаў праз Балгарыю, дзе памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў балгарскай сталіцы Тырнаве. Пляменнік Савы, сербскі кароль Стэфан Уладзіслаў (зяць балгарскага цара Івана Асеня II), праз год перанёс яго мошчы з Тырнава ў манастыр Мілешава.

Зноскі