Царква Сарака мучанікаў (Вяліка-Тырнава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Сарака мучанікаў
Църква «Св. Четиридесет мъченици»
Tarnovo-40martyrs-imagesfrombulgaria.jpg
43°05′04″ пн. ш. 25°39′00″ у. д.HGЯO
Краіна Балгарыя
Горад Вяліка-Тырнава
Канфесія праваслаще
Тып будынка базіліка
Будаўніцтва ???—1230 гады
Сайт Афіцыйны сайт

Царква Сарака мучанікаў (балг.: църква «Св. Четиридесет мъченици») — сярэднявечная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1230 годзе ў Вяліка-Тырнава — сталіцы Другога Балгарскага царства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калона Асеня II з надпісам аб перамозе

Царква была пабудаваная па загаду Івана Асеня II у гонар перамогі пры Клакотніцы над эпірскім дэспатам Фёдарам Дукай 22 сакавіка 1230 года. Сваю перамогу цар прыпісаў заступніцтву Сарака севасційскім мучанікам(руск.) бел. у гонар якіх і была названа новая царква. У час праўлення Івана Асеня II гэта была галоўная царква Вялікай Лаўры ў Вяліка-Тырнава, заснаванай ў крэпасці крэпаці Царэвец(руск.) бел. на левым беразе ракі Янтра. У гэтай царкве першапачаткова быў пахаваны Святы Сава, сербскі святы, які памер падчас наведввання Вяліка-Тырнава 14 студзеня 1235 ці 1236 года. Але неўзабаве (6 мая 1237 года), яго мошчы былі перанесены ў Сербію.

У першыя гады асманскага праўлення будынак працягваў быць хрысціянскай царквой да пачатку XVIII стагоддзя, калі ўсё ж быў перароблены ў мячэць. У выніку былі знішчаны амаль усе фрэскі. Некалькі выяў захаваліся толькі на паўночна-заходняй сцяне прытвора.

Менавіта ў гэтым будынку 22 верасня 1908 года балгарскім князем Фердынанадам была абвешчана незалежнасць Балгарыі ад Асманскай імперыі.

Архітэктура і ўбранне[правіць | правіць зыходнік]

Іканастас царквы

Будынак з'яўляецца доўгай шасцікалоннай трохнефнай базілікай з трыма паўкруглымі апсідамі на ўсходзе і вузкім прытворам на захадзе. Потым, да заходняга бока царквы была зроблена прыбудова.

На калонах унутры царквы захаваліся запісы аб найважнейшых падзеях у гісторыі дзяржавы. Адна з калон зроблена падчас будаўніцтва царквы і ўтрымлівае запіс аб учынках цара Івана Асеня II, дзве іншыя былі перанесены з Пліскі.

Пахаванні ў царкве[правіць | правіць зыходнік]

Царква доўгі час выкарыстоўвалася як царская ўсыпальніца. Тут былі пахаваныя цары Калаян, Іван Асень II, Міхаіл II Шышман(руск.) бел., царыцы Анна Марыя і Ірына, а таксама многія члены царскай сям'і і прадстаўнікі балгарскай арыстакраціі. Сюды таксама былі перавезены саркафагі з зямлёй з месцаў пахавання хана Курбата (Малое Перашчэпіна(руск.) бел.), хана Аспаруха і цара Івайла(руск.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]