Савелій Рыгоравіч Дрынь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Савелій Рыгоравіч Дрынь
Дата нараджэння 10 студзеня 1912(1912-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1944(1944-06-28) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431944
Званне
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Сувязі В. С. Уткін

Савелій Рыгоравіч Дрынь (1912-1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Савелій Дрынь нарадзіўся 28 снежня 1911 (10 студзеня 1912) года ў вёсцы Таўбозіна Мглінскага павета Чарнігаўскай губерні (цяпер — Унецкі раён Бранскай вобласці) у сям'і селяніна. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у народнай гаспадарцы. У верасні 1943 года Дрынь быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Савелій Дрынь быў стралком 5-й стралковай роты 740-га стралковага палка 217-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1].

25 чэрвеня 1944 года рота Дрыня ўдзельнічала ў баі за вызваленне вёскі Святое Возера Рагачоўскага раёна. Ёй удалося выбіць ворага з вёскі, але неўзабаве той распачаў контратаку пры падтрымцы самаходных артылерыйскіх установак «Фердынанд». Дрынь і камандзір роты Уткін з супрацьтанкавымі гранатамі кінуліся пад дзве з іх, цаной свайго жыцця падарваўшы іх. Астатнія «Фердынанды» былі вымушаныя павярнуць назад. Дзеянні Дрыня і Уткіна спрыялі паспяховаму адбіцці контратакі. За гэты бой яны абодва былі пасмяротна прадстаўлены да звання Герояў Савецкага Саюза. Дрынь быў першапачаткова пахаваны на могілках у вёсцы Колатаўка Рагачоўскага раёна, але ў 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле у Парку Піянераў Рагачова[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Савелій Дрынь пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Дрыня ўстаноўлена стэла на Алеі Герояў ва Унечы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.