Сакак (культура)
Сакак Каменны век | |
---|---|
Геаграфічны рэгіён | Арктыка |
Лакалізацыя | Грэнландыя |
Датаванне | 3 тысячагоддзе да н.э. — пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. |
Носьбіты | палеаэскімосы |
Тып гаспадаркі | паляванне, рыбалоўства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сака́к (дацк.: Saqqaq — археалагічная культура палеаэскімосаў у Грэнландыі сярэдзіны 3 - пачатку 1 тысячагоддзяў да н. э. Займала ўсё заходняе ўзбярэжжа, а таксама паўднёва-ўсходні бераг вострава.
Назва паходзіць ад грэнландскага паселішча Сакак, дзе была зроблена большасць археалагічных знаходак. Упершыню ў навуковых публікацыях з'явілася ў 1954 г.
Прадстаўнікі культуры Сакак карысталіся пераважна мікралітычнымі прыладамі працы, былі выдатнымі разьбярамі касцяных вырабаў. Усе знойдзеныя стаянкі мелі часовы характар, што кажа пра вандроўны характар забеспячэння. У месцах міграцыі карыбу і кітоў сустракаюцца рэшткі адносна вялікіх жытлаў. Мяркуецца, што ў іх сезонна спыняліся паляўнічыя з розных раёнаў. Асноўныя гаспадарчыя заняткі — рыбалоўства і паляванне на марскіх і наземных звяроў. Каля стаянак знойдзены косці 45 відаў хордавых жывёл, якіх ужывалі ў ежу. Археолагі лічаць, што паміж прадстаўнікамі культуры Сакак існаваў рэгіянальны абмен каменнымі прыладамі.
Генетычныя даследаванні 2010 г. паказалі, што носьбіты Сакак не былі продкамі сучасных эскімосаў, а таксама не належалі да індзейцаў. Найбольш блізкімі да іх з'яўляюцца палеаазіяцкія народы — чукчы, юкагіры і каракі.