Перайсці да зместу

Гай Салюсцій Крысп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Салюсцій)
Гай Салюсцій Крысп
лац.: C. Sallustius Qui. Crispus
Дата нараджэння 1 кастрычніка 86 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 35 да н.э.[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Тэрэнцыя[d]
Дзеці Gaius Sallustius Crispus[d]
Род дзейнасці старажытнарымскі гісторык, пісьменнік, паэт, старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі ваенны
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салюсцій — Гай Салюсцій Крысп (лац.: Gaius Sallustius Crispus, 86, Амітэрн (Сабін) — 34 да н.э.) — рымскі палітычны дзеяч і гісторык.

Удзельнічаў у грамадзянскіх войнах 49-45 да н.э. на баку Ю. Цэзара. З 46 г. да н.э. праконсул рымскай правінцыі Новая Афрыка. Прысвяціў сябе гісторыі пасля краху палітычнай кар’еры — ён быў выключаны з пераліку сенатараў (50 да н.э.), а за падтрымку Цэзара быў прызначаны праконсулам правінцыі Новая Афрыка.

Захаваліся інвектыва (выступленне) Салюстыя супраць Цыцэрона (54 да н.э.), лісты да Цэзара (каля 50 — 46 да н.э.) з прапановамі рэфармавання дзяржаўнага ладу, 2 кнігі «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», адметныя глыбокім псіхалагічным аналізам, дакладнасцю ацэнак падзей, напружанай дынамікай апавядання, невялікія фрагменты твора «Гісторыя» (36 — 35 да н.э.). Выявы на кантарніятах 4 ст., якія прыпісваюцца «пісьменніку Салюсцію», відаць, не ствараліся паводле аўтэнтычных іканаграфічных даных[2].

Зноскі