Праконсул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праконсул (лац.: proconsul, ад pro — замест і consul — консул) — дзяржаўная пасада ў Старажытным Рыме перыядаў рэспублікі і імперыі. Праконсулы мелі ўладу консулаў (часта толькі на абмежаванай тэрыторыі), але, у адрозненне ад консулаў, не абіраліся на гэту пасаду сходам па цэнтурыям (лац.: comitia centuriata). Упершыню гэту пасаду заснавалі для Клаўдзія Марцэла, якому падчас Другой Пунічнай вайны па заканчэнні яго консульскіх паўнамоцтваў было захавана становішча галоўнакамандуючага. Пасля асноўнай роляй праконсулаў было кіраванне правінцыямі.