Салім Ідрыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Салім Ідрыс
араб.  سلیم ادریس‎‎‎
Salim Idris Portrait.jpg
Салім Ідрыс ў красавіку 2013 года.
Дата нараджэння 1957
Месца нараджэння
Прыналежнасць Flag of Syria.svg СірыяFlag of Syria (1932-1958; 1961-1963).svg Сірыйская свабодная армія
Род войскаў Інжынерныя войскі
Гады службы з 1979 года
Званне брыгадны генерал
Камандаваў ССА
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Сірыі

Салім Ідрыс (араб.  سلیم ادریس‎‎‎; нар. 1957, аль-Мубаракія, Сірыя) — былы генерал сірыйскай арміі. У ліпені 2012 года ў ходзе ўзброенага канфлікту ў краіне перайшоў на бок паўстанцаў і на працягу паўтары гадоў узначальваў «Свабодную сірыйскую войска» (ССА) — адну з груповак ўзброенай апазіцыі, крыло Нацыянальнай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл Сірыі (НКАРСС). У снежні 2013 года пакінуў Сірыю.

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям'і ў мястэчку аль-Мубаракія, на поўдзень ад Хомса. У маладосці паступіў на службу ў сірыйскую армiя. Навучаўся электратэхніцы ў Дрэздэне (ГДР) з 1977 па 1990 гады. Атрымаў ступень магістра ў 1984 годзе і доктарскую ступень у 1990 годзе. Больш за 20 гадоў выкладаў у Ваенна-інжынернай акадэміі (Алепа).

Даслужыўся да звання брыгаднага генерала сірыйскай арміі, у ліпені 2012 года дэзерціраваў і перайшоў на бок «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА). ССА складалася ў асноўным з салдат і афіцэраў, дэзертыраваўшых з урадавай армii Сірыі, і знаходзілася пад камандаваннем былога палкоўніка сірыйскіх ВПС Рыяда Асада. Пасля стварэння 15 снежня 2012 года Вышэйшага ваеннага савета паўстанцкіх сіл заняў пасаду начальніка штаба гэтага аб’яднанага органа.

У маі 2013 года Ідрыс прызнаў, што паўстанцкія атрады раздробленыя і Вышэйшы ваенны савет не ў стане кантраляваць іх дзеянні[1].

У снежні 2013 г. газэта «Wall Street Journal» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі паведаміла, што Салім Ідрыс збег з Сірыі і 12 снежня праз Турцыю прыбыў самалётам у сталіцу КатараДоху. Ідрыс быў вымушаны пакінуць краіну пасля таго, як ваенная база ў раёне Баб эль-Хауа на мяжы з Турцыяй была захоплена баявікамі «Ісламскага фронту». На гэтай базе размяшчалася штаб-кватэра ССА, а таксама былі размешчаны склады са зброяй і баепрыпасамі, якія паступілі з ЗША[2].

Уцёкі лідара ўзброенай апазіцыі стала самым відавочным на той перыяд сведчаннем таго, што «Свабодная сірыйская армія» церпіць паражэнне пад націскам баевікоў-ісламістаў[3].

Зноскі

  1. Ферсович, Вадим Конфликт в Сирии: «блицкриг» Салима Идриса (руск.) . Голос России (18 чэрвеня 2013). Праверана 21 снежня 2013.
  2. Командующий Сирийской свободной армии бежал из Сирии в Катар (руск.) . 9 Канал Израиль (12 снежня 2013). Праверана 23 снежня 2013.
  3. WSJ: Исламисты вынудили лидера прозападных сирийских повстанцев бежать из страны (руск.) . Голос Америки (12 снежня 2013). Праверана 23 снежня 2013.