Самотны востраў
| Самотны востраў | |
|---|---|
| эст.: Üksik saar | |
| | |
| Жанры | драматычны фільм, меладрама[d] і сямейны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Мастак-пастаноўшчык | Mare Raidma[d] |
| Кінакампаніі | Lege Artis Film[d], Беларусьфільм і F.O.R.M.A.[d] |
| Працягласць | 99 хв. |
| Бюджэт | 1 230 000 € |
| Краіны | |
| Мовы | эстонская мова і руская |
| Год | 1 сакавіка 2012 і 30 сакавіка 2012 |
| IMDb | ID 1871309 |
«Самотны востраў» (эст.: Üksik saar) ― беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна с кінематаграфістамі Эстоніі і Латвіі.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Прыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе тоіць у сабе мноства загадак. Прафесар-літаратуразнавец не можа знайсці агульнай мовы са сваім сынам, машыністам цеплавоза. Няпроста складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка ― сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханы ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе трое не ў сілах разарваць шматгадовы любоўны трыкутнік. Маленькая балерына, прыкаваная да інваліднага вазка, мучыць маці, лічачы яе вінаватай свайго няшчасця… Героям нялёгка разблытаць тонкія ніткі складаных адносін, і дапамагчы ім можа толькі шчырае жаданне зразумець і прабачыць саміх сябе, а таксама тых, хто знаходзіцца побач.
Гісторыя здымак і пракат
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Праца над фільмам завяршылася ў снежні 2011 года. 26 сакавіка 2012 года ў Бабруйску ў кінатэатры «Товарищ» адбылася мясцовая прэм’ера фільма, а таксама творчая сустрэча з заслужаным артыстам Беларусі Ігарам Сігавым.
У галоўных ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Лембіт Ульфсак | прафесар |
| Юхан Ульфсак | Олаф |
| Лена Куўрмаа | Піле |
| Ігар Сігаў | Марцін |
| Святлана Зелянкоўская | Эліс |
| Барыс Палунін | Ян |
| Валерыя Арланава | Ангела |
| Агнета Камінская | Етэ |
| Вераніка Пляшкевіч | Крысціна |
| Улад Жураўлёў | Дзіма |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр ― Пеэтэр Сім;
- сцэнарысты ― Пеэтэр Сім, Міхкел Улман;
- прадзюсары ― Іван Колб, Эрыка Лаансалу;
- аператар ― Вадзім Пацееў;
- мастакі ― Алена Ігруша, Марэ Райдма;
- мантаж ― Вольга Рашэтнікава, Армандс Звірбуліс.
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Ніка (2013 год): намінацыя «Найлепшы фільм краін СНД і Балтыі».
- ММКФ (2012 год): намінацыя «Прыз за найлепшы фільм ― Залаты „Святы Георгій“».
- «Цёмныя ночы»: намінацыя на Гран-пры.
Зноскі
- ↑ «Одинокий остров» «Беларусьфильма» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Одинокий остров» (руск.) на сайце «КиноПоиск»

- «Одинокий остров» (руск.) на сайце «Кино-театр.ру»

- «Одинокий остров» (руск.) на сайце «Film.ru»

- «Одинокий остров» (руск.) на сайце «Афиша»

- «Одинокий остров» (руск.) на сайце «ivi»

- «Одинокий остров» на YouTube