Самур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Самур[1] (цахур.: Самур; рут.: Самыр; лезг.: ЧIвехер вацI, азерб.: Samurçay) — рака ў Дагестане, часткова па мяжы з Азербайджанам. Даўжыня 213 км, плошча басейна 7330 км². Бярэ пачатак на схіле гары Гутон (Вялікі Каўказ), цячэ ў глыбокай і вузкай даліне паміж хрыбтамі Кябяк і Самурскі, ніжэй даліна пашыраецца, рэчышча разбіваецца на рукавы. Пры ўпадзенні ў Каспійскае мора ўтварае дэльту. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога. Разводдзе з канца сакавіка па жнівень. Сярэдні расход вады за 20 км ад вусця 75 м³/с. Сярэдняя мутнасць 1950 г/м³. З ракі выведзеныя Самур-Апшэронскі канал і Самур-Дэрбенцкі канал (33 км).

Зноскі

  1. карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.