Рутульская мова
Выгляд
Неправераная
Рутульская мова (рут. МыхӀабишды чӀал) — мова рутульцаў. Належыць да лезгінскай групы нахска-дагестанскіх моў. Адрозніваюць дыялекты: мухадскі (аснова літаратурнай мовы), шыназскі, мюхрэкскі, іхрэкскі і борчынска-хноўскі. Распаўсюджаны ў Рутульскім раёне Дагестана і ў Азербайджане. Колькасць носбітаў рутульскай мовы ў Расіі — 30 360 чалавек (2010), паводле перапісу 2021 — 13 591 чалавек[1].
На рутульскай мове выдаецца штотыднёвая газета «МыхаӀбишды цӀинды хабарбыр» («Рутульскія навіны»).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Том 5. «Национальный состав и владение языками». Таблица 6. Население по родному языку. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2022. Праверана 23 студзеня 2023.