Самуэль Асінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуэль Асінскі
Herb Radwan.svg
Герб «Радван»
3-і Вялікі абозны літоўскі
1645 — 1649
Папярэднік: Павел Ян Сапега
Пераемнік: Тамаш Казімір Сапега
 
Дзейнасць: ваенны
Смерць: 1649(1649)
Род: Асінскія
Бацька: Павел Асінскі

Самуэль Асінскі (? — 1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду герба «Радван», сын Паўла Асінскага, скарбніка ашмянскага і каралеўскага двараніна.

Вызнаваў кальвінізм. У 1632 удзельнічаў у абранні караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV. Пачаў службу ў каралеўскай гвардыі і ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634. З 1640 оберштэр першага рэгімента каралеўскай гвардыі. Падчашы ашмянскі ў 1635—1643, цівун бяржанскі ў 1642—1643, вялікі абозны літоўскі з 1645.

У 1645 удзельнічаў у перадачы Расіі горада Трубчэўск (Трубецк). Перадача горада выклікала ў Вялікім Княстве Літоўскім гучны пратэст, Літоўскі Трыбунал прысудзіў Асінскага разам з мсціслаўскім ваяводам Мікалаем Абрамовічам да выплаты 600 тысяч злотых і смяротнага пакарання, але кароль абараніў іх.

У 1646 па даручэнні караля вёў прыгатаванні да вайны з Турцыяй, збіраў атрад жаўнераў. З 1648 удзельнічаў удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць украінскіх казакаў. Вызначыўся ў бітвах пад Старым Канстанцінавам і Піляўцамі.

На сойме 1648 выступіў з рэляцыяй пра ход ваенных дзеянняў. У 1648 удзельнічаў у абранні караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра.

Меў маёнткі ў розных паветах Вялікага Княства Літоўскага, з 1633 трымаў маёнтак Пароссе (да 1637) і Навіны ў Аліцкай эканоміі, у 1641 атрымаў Берасцейскую эканомію пад умовай утрымання атрада ў 500 чалавек пешай гвардыі і выплаты 5 тысяч злотых штогод каралю.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]