Тамаш Казімір Сапега
Тамаш Казімір Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tomasz Kazimierz Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Асінскі | ||||||
Пераемнік | Самуэль Камароўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1621[1][2] | ||||||
Смерць |
30 сакавіка 1654[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Фрыдэрык Сапега[d][2] | ||||||
Маці | Ева са Скашэўскіх[d][2] | ||||||
Жонка | Соф’я з Дарагастайскіх[d][4] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | ротмістр |
Тамаш Казімір Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (з 1649).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1635 запісаўся Кракаўскую акадэмію. Пазней выехаў у Італію на вучобу ў Балонню і Падую. Таксама падарожнічаў па Германіі, Франціі і Англіі.
У 1648 стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў пасаду абознага літоўскага. У 1650 на чале казацкай харугвы ўдзельнічаў у бітве пад Берасцечкам, дзе быў двойчы паранены.
Памёр 30 сакавіка 1654 года ў вайсковым абозе пад Белым Камнем.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Евы Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштафа Францішка і Аляксандра Казіміра.
Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй Дарагастайскай (1635—1653), дачкой чашніка літоўскага Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.
Зноскі
- ↑ Tomasz Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 247.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- Нарадзіліся ў 1621 годзе
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 1654 годзе
- Памерлі ў Малапольскай правінцыі
- Пахаваныя ў Валынскай вобласці
- Сапегі
- Выпускнікі Люблінскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Асобы
- Абозныя вялікія літоўскія
- Памерлі ў Львоўскай вобласці