Трубчэўск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Горад
Трубчэўск
руск.: Трубчевск
Герб
Герб
Trubc Boyan.JPG
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
  • 14 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
14 991 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48352
Паштовы індэкс
242220
Аўтамабільны код
32
Трубчэўск на карце Расіі ±
Трубчэўск (Расія)
Трубчэўск
Трубчэўск (Бранская вобласць)
Трубчэўск

Трубчэўск (руск.: Трубчевск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чалавек (2005).

Горад на рацэ Дзясне (прытоку Дняпра), за 94 км на паўднёвы захад ад Бранска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У крыніцах называецца Трубеч, Трубецк, Трубчэск або Трубежск. Першапачатковае паселішча размяшчалася за 10 км ніжэй па цячэнні Дзясны, побач сучаснай вёскі Кветунь. З XII ст. — на цяперашнім месцы, цэнтр удзельнага княства. У 1240 годзе захоплены татарамі. У 1356 годзе захоплены вялікім князем літоўскім Альгердам і аддадзены ва ўдзел свайму сыну Дзмітрыю Альгердавічу, родапачынальніку князёў Трубяцкіх. Захоплены Вялікім княствам Маскоўскім падчас вайны 1500—1503 гадоў.

У Смутны час, у 1609 годзе заняты войскамі Рэчы Паспалітай і паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 года вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага. Паводле Палянаўскага мірнага дагавора 1634 года горад Сярпейск і крэпасці Трубчэўск, Ахтурка і Лебядзін адышлі да Расіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.

  • АТ «Неруса»
  • «Аграпрамвалакно»
  • ДУ «Трубчэўскае лясніцтва»
  • АТ «Трубчэўская мануфактура»
  • АТ «Хлеб»
  • АТ «Дзяснянскія сыры»
  • ЗАТ «Дзяснянскі харчкамбінат»

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Трубчэўскі політэхнічны тэхнікум.
  • Трубчэўскі аграрны каледж.
  • Трубчэўскі педагагічны каледж.
  • Сярэднія школы № 1,2
  • Гімназія № 1
  • Прафесійны ліцэй № 1

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]