Сант’яга-дэ-Куба
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Сант’яга-дэ-Куба (ісп.: Santiago de Cuba) — горад на Кубе на паўднёвым усходзе вострава. Другі па велічыні кубінскі горад. Насельніцтва 494 тыс. жыхароў (2004). Заснаваны ў 1514 годзе. Да 1556 быў сталіцай. У бухце размешчана крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока-дэль-Мора. Станцыя Кубінскай чыгункі.
26 ліпеня 1953 Фідэль Кастра з групай рэвалюцыянераў напаў на казармы Манкада, каб захапіць арсенал, пачаўшы барацьбу з Батыстай.
У горадзе ёсць мноства цікавых музеяў, сярод іх — Этнаграфічны музей «Ла-Ісабеліка», палац 1-й канкістадоры Кубы Дыега Веласкеса дэ Куэльяр, пабудаваны ў 1516—1520 (Музей каланіяльнага мастацтва), Муніцыпальны Музей імя Эміліа Бакардзі, Гістарычны музей у знакамітай казарме Манкада, музей-сядзіба Сібаней (дом, дзе сабраліся рэвалюцыянеры Кастра ў 1953), Музей натуральнай гісторыі. Побач з горадам знаходзіцца крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока, якая ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Таксама ў горадзе — два тэатры, Гарадскі сабор, кансерваторыя, універсітэт, шмат кінатэатраў, Маўзалей Хасэ Марці на могілках Сементэрыа Санта-Іфіхенія і інш.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Santiago de los Caballeros[d], Дамініканская Рэспубліка
Дыядэма, Бразілія
Картахена, Калумбія
Лісабон, Партугалія
Мантэга-Бей, Ямайка
Маракай[d], Венесуэла
Маракайба, Венесуэла
Неапаль, Італія
Окленд, ЗША (2000)[2]
Палерма, Італія (май 1996)[3]
Расарыа, Аргенціна (1993)[4]
Сабанета, Венесуэла
Санкт-Пецярбург, Расія (1974)[5]
Сант’яга-дэ-Кампастэла, Іспанія
Талука, Мексіка (1 жніўня 2018)[6][7]
Эсмеральдас, Эквадор
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20070927111826/http://www.atenas.inf.cu/todo/Estadisticas/TABLA+No_3balance.htm
- ↑ https://www.oaklandca.gov/topics/international-trade-and-transportation#page-contact
- ↑ https://www.comune.palermo.it/js/server/uploads/_20032019122906.pdf
- ↑ https://www.rosario.gob.ar/web/gobierno/internacionales/relaciones-bilaterales#hermanamientos
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/images/stories/acuerdos/Edomex44.pdf
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/index.php/entidades/82-estado-de-mexico