Дыега Веласкес дэ Куэльяр
Выгляд
Дыега Веласкес дэ Куэльяр | |
---|---|
Нараджэнне |
1465 |
Смерць |
12 чэрвеня 1524 |
Веравызнанне | каталіцтва |
Член у | |
Званне | генерал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыега Веласкес Кансуэла дэ Куэльяр (ісп.: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, правінцыя Сеговія — 12 чэрвеня 1524, горад Сант'яга-дэ-Куба) — іспанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Куэльяр (правінцыя Сеговія) у шляхетнай сям'і.
Удзельнічаў у другой экспедыцыі Хрыстафора Калумба, прыбыў з ім у 1493 годзе на востраў Гаіці. Распачаў некалькі экспедыцый на Юкатан, у Фларыду і ў Мексіку.
Заснаваў гарады: у 1511 — Асунсьён-дэ-Баракоа, у 1513 — Сан-Сальвадор-дэ-Баяма, у 1514 — Сант'яга-дэ-Куба, Пуэрта-Прынсеп, Санкт-Спірытус і Рэмед'ёс, у 1515 — Гавану.
Быў праціўнікам Картэса.
У 1511 годзе пачаў заваёву вострава Кубы і быў прызначаны яго губернатарам да сваёй смерці. Памёр ад ліхаманкі, пахаваны ў Сант'яга-дэ-Куба.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hernán Cortés: Die Eroberung Mexicos. Drei Berichtevon Hernán Cortés an Kaiser Karl V. 1. Auflage, Nachdruck. Insel-Verlag, Frankfurt am Main 2000, ISBN 3-458-32093-8 (Insel-Taschenbuch 393).