Саньцзян
Выгляд
Саньцзян | |
---|---|
Каардынаты: 48°09′51″ пн. ш. 134°00′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кітай, правінцыя Хэйлунцзян |
Саньцзя́н, Сунгарыйская раўніна[1] — нізіна ў паўночна-ўсходняй частцы Кітая, паміж ракой Амур і ніжнім цячэннем рэк Сунгары і Усуры.
Знаходзіцца ў тэктанічным прагіне, запоўненым алювіяльнымі адкладамі. Даўжыня раўніны складае каля 400 км, шырыня — 120—160 км. Вышыні каля 100 м. Маюцца горы вышынёй да 627 м. У час паводак значная тэрыторыя раўніны заліваецца вадой. Ландшафты складаюцца з балот, хвойных і шыракалістых лясоў. Маюцца ўчасткі лугавых стэпаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саньцзян, Сунгарыйская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саньцзянская равнина // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Саньцзян // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)