Перайсці да зместу

Сара Луіз Пэйлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Луіз Пэйлін
англ.: Sarah Palin
9-ы Governor of Alaska[d]
4 снежня 2006 26 ліпеня 2009
Папярэднік Frank Murkowski[d]
Пераемнік Sean Parnell[d]
Mayor of Wasilla, Alaska[d]
1996 2002

Нараджэнне 11 лютага 1964(1964-02-11)[1][2][…] (62 гады)
Імя пры нараджэнні англ.: Sarah Louise Heath
Бацька Chuck Heath[d]
Маці Sarah 'Sally' Sheeran[d][3]
Муж Todd Palin[d][4]
Дзеці Bristol Palin[d], Piper Palin[d], Track Palin[d], Willow Palin[d] і Trig Palin[d]
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства, пратэстанцтва[5], евангельскія хрысціяне[5], пяцідзясятніцтва[5], Assemblies of God[d][6], па-заканфэсійнае хрысціянства[d][5] і каталіцтва[6]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт sarahpalin.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Сара Луіз Пейлін (англ.: Sarah Louise Palin, па нараджэнні Хіт (Heath); 11 лютага 1964 у Сэндпойнт, Айдаха) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі.

Дзяцінства правяла ў маленькім горадзе Wasilla (штат Аляска). Захаплялася паляваннем, паспяхова займалася баскетболам, прымала ўдзел у рэгіянальным конкурсе прыгажосці (1984 г.).

У 1987 годзе скончыла Універсітэт Айдаха, атрымала ступень бакалаўра ў галіне СМІ і паліталогіі. Займалася камерцыйнай рыбнай лоўляй, працавала рэпарцёрам на тэлебачанні.

У 1992 годзе пачала сваю палітычную кар’еру — была абрана ў гарадскі савет Уасілы. У 1996 годзе перамагла на выбарах мэра Уасілы. Праводзіла ўзважаную і паспяховую палітыку. У 1999 годзе Пэйлін была пераабрана мэрам горада і стала прэзідэнтам канферэнцыі мэраў Аляскі.

У 2002 годзе спрабавала балатавацца на пасаду віцэ-губернатара Аляскі ад Рэспубліканскай партыі, але прайграла на праймерыз.

У 2006 годзе перамагла на выбарах губернатара Аляскі і з вынікам 48,3% галасоў стала першай жанчынай-губернатарам у гісторыі штата.

У 2008 годзе ўступіла ў прэзідэнцкую кампанію, балатавалася на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША у пары з кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы Дж. Макейнам.

Пасля абрання прэзідэнтам ЗША Барака Абамы вярнулася да абавязкаў кіраўніка Аляскі. 26 ліпеня 2009 года склала з сябе паўнамоцтвы губернатара штата (да заканчэння тэрміну знаходжання на пасадзе), тлумачыла сваю адстаўку асабістымі фінансавымі цяжкасцямі.

Прадстаўляе кансерватыўны кірунак у Рэспубліканскай партыі. З'яўляецца супернікам абортаў (выхоўвае пецярых дзяцей), аднаполых шлюбаў і сэксуальнай адукацыі ў школах. Пасля адстаўкі займаецца літаратурнай дзейнасцю і выступае ў тэлевізійных шоу. Каментатар на канале Fox Business Channel і на радыё Fox News[7].

  1. Sarah Palin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sarah Palin // GeneaStar
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. https://people.com/politics/sarah-todd-palin-quietly-divorced/
  5. 1 2 3 4 https://www.pewforum.org/2008/11/04/religion-and-politics-08-sarah-palin/
  6. 1 2 https://www.learnreligions.com/sarah-palins-faith-701386
  7. Пейлин Сара (руск.)