Сара Рувімаўна Каган
Сара Рувімаўна Каган | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, празаік, пісьменніца |
Мова твораў | ідыш |
Творы ў Вікікрыніцах |
Сара Рувімаўна Каган (ідыш: שׂרה קאַהאַן — Сарэ Кахан; 3 ліпеня 1885, Максімавічы, Мінская губерня — 1941, Мінскае гета) — беларуская яўрэйская паэтэса, празаік. Пісала на ідыш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 3 ліпеня 1885 года ў вёсцы Максімавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — сяло Старыя Максімавічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці)[2] ў сям’і служачага.
Працавала ў Бабруйску і загадвала гарадской бібліятэкай. У 1935 годзе па прапанове партыйнай арганізацыі яўрэйскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР (у якой яна была адзінай жанчынай[3]) разам з сям’ёй пераехала ў Мінск[4].
У Мінску паступіла на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта педагагічнага інстытута.
Пасля акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1941 годзе, Сара Каган, яе муж і малодшы сын апынуліся ў Мінскім гета, дзе ў тым жа годзе загінулі. Старэйшы сын загінуў пад Ленінградам[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У літаратуру Каган прыйшла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першай публікацыяй сталі вершы ў газеце «Октябэр». Асноўныя публікацыі на ідышы адбыліся ў 1930-я гады: зборнікі вершаў і апавяданняў «У дарозе», «Маёй Радзіме», «Нашы людзі», «Першая прэмія», раман «Скрыпач»[6][7]. Дзякуючы Змітраку Бядулю творы Каган былі перакладзены на беларускую мову і апублікаваныя перад Вялікай Айчыннай вайной[5]. Член рэдкалегіі літаратурнага часопіса «Штэрн» (Зорка)[8].
У 2005 годзе вершы і проза Сары Каган былі апублікаваныя ў зборніку «Скрыжалі памяці».
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Каган С. אין װעג (У дарозе) : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд Беларусі, 1934. — 43 с.
- Каган С. מײַן הײמלאַנד (Маёй Радзіме) : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1938. — 96 с.
- Каган С. Першая прэмія : [ідыш] : [вершы і паэмы] / С. Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1938. — 15 с.
- Каган С. Скрыпач : [ідыш] : [аповесць] / Сара Каган. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1941. — 174 с.
- Каган С. Апавяданні / С. Каган; пераклад з яўрэйскай мовы З. Бядулі. — Мінск : Дзяржвыд СНК, 1940. — 38 с. — (Масавая бібліятэка).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sarah Ḳahan // http://uli.nli.org.il/F/?func=find-b&local_base=NLX10&find_code=UID&request=987007311816605171
- ↑ Релес 2006, с. 70.
- ↑ Elissa Bemporad «Becoming Soviet Jews: The Bolshevik Experiment in Minsk»
- ↑ Релес 2006, с. 69.
- ↑ а б Релес 2006.
- ↑ Сара Каган(недаступная спасылка). Журнал «Лексикон». Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2016.
- ↑ А. ШКОЛЬНЫЙ * А. SHKOLNY / НИКТО НЕ ЗАБЫТ? НИЧТО НЕ ЗАБЫТО? * NOBODY FORGOTTEN? NOTHING FORGOTTEN?. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015.
- ↑ Gennady Estraikh «In Harness: Yiddish Writers' Romance With Communism»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии: Воспоминания / пер. с идиша М. Я. Аккермана, С. Л. Лиокумовича. — Мн.: Колас, 2006. — С. 69-71. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-11-9.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Мінскім гета
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Вязні мінскага гета
- Ахвяры Халакоста
- Паэты на ідыш
- Пісьменнікі на ідыш
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне