Саргацкая археалагічная культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Археалагічная культура · Сібір
Саргацкая культура
Жалезны век
Реконструкция бюстов носителей саргатской культуры.JPG
Рэканструкцыя аблічча носьбітаў Саргацкай кльтуры. Музей Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Лакалізацыя Заходняя Сібір, паўночны Казахстан
Датаванне сярэдзіна I тысячагоддзя да н.э.— сярэдзіна I тысячагоддзе н.э.
Носьбіты угры
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Пераемнасць:

Сарга́цкая культураархеалагічная культура Заходняй Сібіры ў эпоху ранняга жалеза (VII-VI стст. да н. э. — 4 ст. н. э.).

Археалагічная культура атрымала назву паводле вёскі Саргатка на левым беразе ракі Іртыш не далёка ад Омска, дзе ў 1927 г. праводзіліся раскопкі курганоў. Помнікі саргатской культуры сустракаюцца на берагах рэк Ішым, Табол, Іртыш і Ом. Асноўная частка тэрыторыі саргацкай культуры знаходзіцца ў межах сучаснай дзяржавы Расія, а яе паўднёвая — на поўначы Казахстана. Найбольш старажытныя помнікі (VII-VI стст. да н. э.) месцяцца на рацэ Ом. Найвышэйшы ўзровень развіцця датуецца II ст. да н. э. — II ст. н. э. Прыпыніла сваё існаванне ў канцы IV ст. н. э.

Носьбіты Саргацкай культуры ўзвозілі добра ўмацаваныя паселішчы. Курганы будавалі з пластоў дзёрну. Першапачаткова яны мелі выгляд ўсечанай піраміды. Характэрнай асаблівасцю большасці курганоў з'яўляецца наяўнасць рова вакол магільных пляцовак. У магільнях знаходзяць сляды вогнішчаў, што дае падставу меркаваць пра наяўнасць культу агню. Кераміка выканана спосабам ручной лепкі. Нароўні з ёй выкарыстоўваўся прывазны сярэднеазіяцкі посуд, выраблены на ганчарным коле. Шырока выкарыстоўвалі зброю і прылады працы з жалеза. Навершы стрэл таксама выраблялі з косці і бронзы. Вытворчасць жалеза адрознівалася высокім узроўнем для свайго часу. Кавалі мелі ў сваім распараджэнні сталь, якая пераўзыходзіла традыцыйнае мяккае жалеза.

Гаспадарка мела комплексны характар, аднак галоўную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Носьбіты Саргацкай культуры трымалі кароў і коняў. Земляробства і паляванне мелі дадатковы характар. Мяркуецца, што носьбіты Саргацкай культуры знаходзіліся пад значным уплывам сарматаў, гандлявалі з Сярэдняй Азіяй, развівалі ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі суседняй Кулайскай культуры.

Маёмасная і прававая неаднароднасць насельніцтва прасочваецца ў розніцы жытлаў і магільняў. На думку некаторых археолагаў, вылучалася некалькі сацыяльных пластоў, у тым ліку вярхоўныя правадыры, высакародныя людзі, простае і залежнае насельніцтва. Ніжэйшыя пласты не былі ўзброены. Армія складалася з дружыннікаў, на чале якіх стаялі правадыры. Асновай апалчэння былі лёгкаўзброеныя вершнікі з лукам і стрэламі.

Большасць даследчыкаў атаесамляе Саргацкую культуру са старажытнымі ўграмі, аднак высоўваецца меркаванне і аб яе поліэтнічным характары. Знікненне культуры тлумачаць тым, што яе насельніцтва прыныло ўдзел у вялікім перасяленні народаў на захад.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]