Саскатун
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Саскатун (анг. Saskatoon) — найбуйнейшы горад канадскай правінцыі Саскачэван.
Горад быў заснаваны ў 1883 годзе ў цэнтральнай частцы сучаснага Саскачэвана на вышыні каля 480 м над узроўнем мора Джонам Лэйкам і атрымаў сваю назву ў гонар ягады Saskatoon Berry - аднаго з віду іргі, якая шырока сустракаецца ў правінцыі.
Насельніцтва горада складае 202,3 тыс. чалавек (2006), гэта больш пятай часткі ўсіх жыхароў правінцыі Саскачэван. Сярод гарадоў Канады Саскатун займае 23-е месца, метраполія (233,9 тыс.) - 17-е месца. У горадзе ёсць буйная ўкраінская абшчына.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).