Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя
Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя | |
---|---|
англ.: Social Democratic and Labour Party ірл.: Páirtí Sóisialta Daonlathach an Lucht Oibre | |
![]() | |
Лідар | Джо Бірн[d] |
Заснавальнік | Джэры Фіт[d] |
Дата заснавання | 1970 |
Штаб-кватэра | Белфаст |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, ірландскі нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны інтэрнацыянал, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Маладзёжная арганізацыя | SDLP Youth[d] |
Сайт | sdlp.ie |
![]() |
Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя (англ.: Social Democratic and Labour Party, ірл.: Páirtí Sóisialta Daonlathach an Lucht Oibre) — левая палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірландыі. Партыя была заснавана ў 1970 годзе. У параўнанні з Шын Фейн партыя заўсёды прытрымлівалася больш умеранай пазіцыі.
Партыя актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Белфасцкага пагаднення, за што лідар партыі Джон Х’юм атрымаў у 1998 годзе Нобелеўскую прэмію міру.