Джон Х’юм
Джон Х’юм (англ.: John Hume; 18 студзеня 1937, Дэры, Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія — 3 жніўня 2020, Дэры, Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія) — былы паўночнаірландскі палітык, адзін з заснавальнікаў Сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай партыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1998) разам з Дэвідам Трымблам «за намаганні па пошуку мірнага рашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Х’юм нарадзіўся ў 1937 годзе ў горадзе Дэры (Паўночная Ірландыя). Навучаўся ў Каледжы Святога Калумба і Каледжы Святога Патрыка, а затым — у ірландскай нацыянальным універсітэце. Атрымаў ступень магістра мастацтваў. У 1969 ён быў абраны ў Парламент Паўночнай Ірландыі, а ў наступным годзе са сваімі партнёрамі заснаваў Сацыял-дэмакратычную і Лейбарысцкую партыю (СДЛП). У 1979 годзе стаў прадстаўніком Паўночнай Ірландыі ў Еўрапейскім парламенце; у той жа год ён узначаліў СДЛП.
Зноскі
- ↑ John Hume // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Hume // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Hume // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ а б John Hume: Nobel Peace Prize winner dies aged 83 // BBC News Online — 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 сакавіка 2021.