Сацья Саі Баба
| Сацья Саі Баба | |
|---|---|
| тэлугу: సత్య సాయిబాబా | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Сатья Нараяна Раджу |
| Род дзейнасці | рэлігійны лідар |
| Дата нараджэння | 23 лістапада 1926[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 красавіка 2011[4][1][…] (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | індуізм |
Сацья Саі Баба (англ.: Sathya Sai Baba, тэлугу: సత్య సాయి బాబా; імя пры нараджэнні — Сацьянараяна Раджу; 23 лістапада 1926 — 24 красавіка 2011) — вядомы індыйскі гуру, ушанаваны сваімі паслядоўнікамі як аватара, жывое бажство, духоўны настаўнік і цудатворац. Паслядоўнікі прыпісвалі Саі Бабе розныя магічныя здольнасці — у прыватнасці, здольнасць матэрыялізаваць з паветра розныя прадметы: кольцы, каралі, гадзіннікі. Скептыкі ж вінавацілі Саі Бабу ў тым, што яго цуды — не больш чым пастановачныя трукі і называлі Саі Бабу ашуканцам. Сацья Саі Баба называў сябе рэінкарнацыяй гуру Саі Бабы з Шырдзі, чыё вучэнне ўяўляла сабой сінтэз індуісцкіх і мусульманскіх вераванняў. У розны час, Саі Баба таксама аб'яўляў сябе увасабленнем Крышны, Буды, Ісуса Хрыста, сумесным увасабленнем Шывы і Шакці.
Зноскі
- 1 2 Shri Sathya Sai Baba // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Sathya Sai Baba // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ India's 'godmen' face questions about wealth // The Washington Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2011. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ↑ Satya Sai Baba, Indian guru, dies at 84 // BBC News Online — 2011.