Светыцхавелі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кафедральны праваслаўны сабор
Фатаграфія кафедральнага сабора Светыцхавелі
Фатаграфія кафедральнага сабора Светыцхавелі
41°50′31″ пн. ш. 44°43′16″ у. д.HGЯO
Краіна Грузія
Мцхета Мцхета
Канфесія Праваслаўе, Грузінская праваслаўная царква
Аўтар праекта Канстантын Арсукідзэ
Будаўніцтва 10101029 гады
Рэліквіі і святыні Рыза Ісуса Хрыста
Статус Кафедральны сабор
Стан Дзейнічае

Светыцхаве́лі[1] (груз. სვეტიცხოველი — жыватворчы слуп) — кафедральны патрыяршы храм Грузінскай праваслаўнай царквы ў горадзе Мцхета, які на працягу тысячагоддзя з'яўляўся галоўным саборам усёй Грузіі. Унесены ў Спіс аб'ектаў Сусетнай спадчыны. Адзін з галоўных духоўных цэнтраў Грузіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод захаваўшыхся гістарычных будынкаў Светыцхавелі з'яўляецца самым вялікім у Грузіі. На працягу стагоддзяў з'яўляецца цэнтрам хрысціянскай Грузіі. Яшчэ ў IV стагоддзі прыняўшы хрысціянства цар Мірыян III згодна з саветам роўнаапостальнай Ніны пабудаваў першую ў Грузіі драўляную царкву, якая не захавалася да нашага часу.

Адной з апор храма быў кедр, які абазначаў месца знаходжання Рызы Хрыстовай. У II палове V стагоддзя набожны цар Вахтанг II Гаргасал пабудаваў на месцы гэтай царквы базіліку, верхнія апоры якой былі ўскрытыя савецкімі даследчыкамі (кіраўнік В. Цынцадзэ) ў 1970-я гады і пакінуты для ўсеагульнага агляда.

У XI стагоддзі на месцы пашкоджанай базілікі каталікос Грузіі Мелкіседэк I (1012—1030, 1039—1045) пабудаваў храм. Існуючая цяпер крыжовакупальная чатырохстоўпная трохнефная царква ў імя Дванаццаці Апосталаў будавалася з 1010 па 1029 год пад наглядам дойліда Арсакідзэ (згаданы ў надпісы на фасадзе).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Купал храма

У плане царква выцягнута з усхода на захад і з'яўляецца выцягнутым прамавугольнікам. Прасторавы вобраз крыжа ствараецца накіраванымі па чатырох баках света плячыма. Плечы чатырохвугольныя, акрамя ўсходняй, якая заканчваецца апсідай. На паўночным і ўсходнім плячы на двух паверхах размешчаны комнаты для рэчаў і складскія памяшканні. У паўднёвы неф убудавана капліца-ратонда XIII—XIV стст. — даніна кампазіцыі Храма Труны Гасподняй. Купал трымаюць 4 магутных стаўпа, а ў барабане купала 16 паясоў моцнасці. Уздоўж фасадаў і барабана праходзіць вытанчаны аркатурны пояс з рэльефамі. Накіраваны ўвышыню сабор абнаўляўся ў XV i XVII стагоддзях; тады ж былі створаны роспісы, якія ўпрыгожвалі яго ўнутраныя сцены. У 1830-я гады бакавыя арачныя галерэі былі разабраны, многія роспісы забелены, але пазней прапісаны. Нягледзячы на тое, што храм перанёс не адну змену, большая частка фрэсак загінула, і пабелка сцен у інтэр'еры паменьшыла мастацкую цэластнасць, ён і сёння пакідае вялікае ўражанне.

Размеркаванне знешніх форм і мас, прапорцыі падчыняюцца высокаму купалу, які ўзвышаецца ў цэнтры, пад якім знаходзіцца дах з двухнаклонным пакрыццём у выглядзе крыжа. У афармленні фасада ў асноўным выкарыстоўваецца дэкаратыўныя элементы і развітая сістэма падвоеных пілястраў, а таксама ў паясах моцнасці абліцоўка з кафлі. Кафля багатая і разнастайная (дайшла часткова). У дэкаратыўным упрыгожванні храма вялікае месца займае рэльеф. Трэба адзначыць упрыгажэнне ўсходняга фасада, у аснове якога ляжыць сістэма з пяці дэкаратыўных жырандолей. У падкупальнай прасторы ўключаны трохвугольныя нішы, а ў цэнтральнай частцы размешчаны веерападобныя промні з дыскамі па краях. Майстэрскі выкарыстоўваецца поліхрамічны эфект. На асноўным — пясочнага колера фоне каля алтара вылучаюцца сабраная ярка чырвоная кафля, якая вылучана багата ўпрыгожанымі гарызантальнымі паясамі. У заходняй частцы фасада знаходзіцца адзін вялікі, багата ўпрыгожаны пояс, які займае большую частку сцяны. Кампазіцыю фасада завяршае трохфігурны рэльеф — сядзячы на троне Збавіцель з анёламі па баках.

Светыцхавелі з'яўляецца асноўным храмам у стылі архітэктуры сярэдневяковай Грузіі. Старыя роспісы не захаваліся, а тыя што прысутнічаюць — XVI, XVII, і, магчыма, XVIII стагоддзяў (адноўлены ў XIX стагоддзі). Найбольш цікавымі з'яўляюцца фрэскі XVII стагоддзя (над купалам), эпізоды з якіх расказваюць аб прыняцці хрысціянства Грузіяй (кіраўнік роспісу — мастак Грыгорый Гулджаварасашвілі).

У знешняй частцы шмат змен: частка фасада і падкупалле (якія вылучаюцца зялёным колерам абліцоўкі) належаць да пачатка XV стагоддзя (рэстаўравана Аляксандрам I Вялікім пасля нашэсця Тамерлана, асобныя рэльефныя выявы перанесены, хаця гэтыя рэстаўрацыі не парушылі асноўныя формы і прапорцыі храма.

Храмавая агароджа[правіць | правіць зыходнік]

Храм абкружаны крапасной сцяной, якая ў плане набліжаецца да квадрата. Сцяна была пабудавана па загаду цара Іраклія II (згадваецца ў тэксце, выбітым над паўднёвым уваходам у храм). Высечаныя камяні ў старой частцы сцяны перамешаныя з рачнымі камянямі. Пабудовы на сценах выкананы з кірпіча. Ніжняя частка двухяруснай сцяны непранікальная. У верхняй частцы прысутнічае баявая дарожка, на ўзроўні якой таксама маюцца сховішчы камення. У сцен прысутнічаюць 6 цыліндрычных і 4 чатырохвугольныя вежы. Уваходныя вароты знаходзяцца на паўднёвым баку. На заходнім баку — званіца і вароты XI стагоддзя — выдатны прыклад грузінскай народнай архітэктуры. У 1964—1965 гадах была праведзена рэстаўрацыя, якая вярнула сцяне першапачатковы выгляд (архтэктары Н. Чубінашвілі і В. Цынцадзэ; галоўны кансультант Г. Чубінашвілі). У час раскопак у 1963—1964 гадах у паўднёва-заходняй частцы сцяны былі знойдзены астанкі каталікоса Мелкіседэка (XI стагоддзе). У двары, у паўднёва-ўсходняй частцы сцяны знаходзіцца палац каталікоса Антона ІІ. У дадзены момант ён поўнасцю перабудаваны і з'яўляецца гісторыка-этнаграфічным музеем.

На працягу ўсяго свайго існавання сабор служыў месцам каранавання і пахавальняй для прадстаўнікоў царскага роду Баграціёнаў. У сакавіку 2007 года у Светыцхавелі адбылося адпяванне першага грузінскага прэзідэнта Звіяда Гамсахурдзія.

Згадванні ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

У класічнай літаратуры Грузіі адным з самых яскравых твораў з'яўляецца раман «Правіца вялікага майстра» класіка нацыянальнай літартуры Канстанціна Гамсахурдзія, у якім расказваецца аб будаўніцтве храма і аб адначасова звязаным з гэтым станаўленнем Грузіі. У эпічным творы дэталёва апісваецца працэс будаўніцтва храма, станаўлення хрысціянства ў Грузіі і грузінскай дзяржавы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напісанне Светыцхавелі паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беридзе В. Архитектура древней Грузии. — Тб., 1974.
  • Губинашвили Г. Архитектура Грузии средних веков и три его главных кафедрала. — ТБ., 1925.
  • Гвердцители Р. Мцхета. — Тб., 1962.
  • Гамсахурдия К. С. Десница великого мастера.