Перайсці да зместу

Верхняя Сванеція

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сванеція
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 709
рус.англ.фр.

Верхняя Сванеція (груз. ზემო სვანეთი) — высакагорная даліна, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага хрыбта, у паўночна-заходняй частцы Грузіі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З захаду раён аддзелены хрыбтом Хурум. З поўдня Верхнюю Сванецію ад Ніжняй аддзяляе Сванецкі хрыбет, які цягнецца на 85 км. З усходу і поўначы даліну ахінае Галоўны Каўказскі хрыбет. Уся тэрыторыя размешчана ў басейне ракі Інгуры і займае плошчу каля 3154 км².

Мясцовыя дамы служылі і жыллём, і крэпасцямі, здольнымі абараніць ад уварвання захопнікаў. Тут знаходзіцца самы высокі населены пункт у Еўропе — сяло Ушгулі (каля 2500 м над узроўнем мора). Гэтае маляўнічае месца не страціла сваёй спрадвечнасці і ў нашы дні. Баявыя вежы вышынёй 10-20 м кожная — след былых войнаў і крэўнай варожасці, былі пабудаваны ў часы праўлення царыцы Грузіі Тамары (XII-XIII стст.). У гісторыі вядомыя выпадкі, калі ў такіх вежах цэлыя сем’і адседжваліся на працягу гадоў, выратоўваючыся ад крэўнай помсты.

З XIX стагоддзя Верхняя Сванеція стала аб’ектам вялікай цікавасці з боку паэтаў, вучоных, мастакоў, археолагаў і вандроўнікаў з усяго свету. У гэты час мясцовасць атрымлівае такія вобразныя назвы як “Зямля Тысячы Вежаў і Леднікоў”, “Казначэйства Нацыянальнай Культуры”, “Жывая Навуковая Лабараторыя”.

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.