Свет (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Свет»
Тып газета
Заснавана 22 чэрвеня 1929
Спыненне публікацый 29 ліпеня 1929
Палітычная прыналежнасць Змаганне
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Свет» (арыг. «Сьвет») — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася з 22 чэрвеня да 29 ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. Выйшла 8 нумароў, 6, 7, 8-ы нумары канфіскаваны. Закрыта ўладамі.

Асвятляла розныя бакі жыцця насельніцтва Заходняй Беларусі. Друкавала матэрыялы пра эканамічны і палітычны ўціск, звязаны з пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу і пашырэннем у Еўропе, у т.л. і ў Польшчы, нацыянал-сацыялізму. Паведамляла пра беспрацоўе, масавыя палітычныя кампаніі да Дня барацьбы за мір (1 жніўня), дзейнасць гурткоў ТБШ, кааператываў, прафсаюзаў, разгромленую ўладамі Грамаду, фашызацыю грамадства, пагрозу вайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]