Святаслаў Маркавіч Асіноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Маркавіч Асіноўскі
Дата нараджэння 21 верасня 1951(1951-09-21) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец, журналіст, пісьменнік
Навуковая сфера краязнаўства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Святаслаў Маркавіч Асіноўскі (нар. 21 верасня 1951, Смальяны) — беларускі пісьменнік і краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу № 4 г. Оршы, факультэт журналістыкі БДУ (1973), рэдактарскае аддзяленне Ваенна-гуманітарнай акадэміі ў Маскве (1990). Служыў ва УС СССР (1973—1994), працаваў у газеце ЧБВА «Во славу Родины» карэспандэнтам аддела баявой падрыхтоўкі і жыцця войск, адказным сакратаром (1984—1994), намеснікам галоўнага рэдактара гісторыка-публіцыстычнага часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1994—1998). Арганізатар і галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Архівы і справаводства» (з 1999). Член Саюза журналістаў Беларусі (1986). Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве (2000).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыяй і культурай роднага краю зацікавіўся ў школе. Друкаваў некаторыя матэрыялы ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку. Удзельнічаў у стварэнні школьнага музею. Разам з сябрамі шмат зрабіў для аднаўлення гісторыі дзейнасці асінторфскага камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сістэмна краязнаўствам пачаў займацца падчас працы ў ваеннай газеце. Калі працаваў карэспандэнтам у газеце ЧБВА «Во славу Родины», рыхтаваў матэрыялы на краязнаўчую тэматыку, у тым ліку і па гісторыі Віцебшчыны. З’яўляўся ўкладальнікам краязнаўчай старонкі «Паходня», быў стваральнікам і актыўным аўтарам рубрыкі «Белая Русь: архівы часу», для якой напісаў каля 200 артыкулаў па гісторыі роднага краю. Тэматыка краязнаўчых даследаванняў вельмі шырокая, найбольш цікавіцца падзеямі перыяду росквіту ВКЛ, легендарнымі асобамі гісторыі Беларусі, а таксама ўсім, што тычыцца аршанскай даўніны.

Удзельнічаў у шэрагу канферэнцый, сярод якіх Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Гістарычнае краязнаўства – дзейсны фактар інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу ў школе і ВНУ» (Гродна, 1994), V Аршанская навукова-практычная канферэнцыя (Орша, 1996), навукова-краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная 930-годдзю Оршы (Орша, 1997), навуковая канферэнцыя «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 1999), Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы Беларусі на рубяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы» (Мінск, 2000) і інш.

Аўтар кніг «Там, дзе была Неўрыда» (1996), «Поле памяці: падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны» (1999). Выдаў першы ў Беларусі ілюстраваны храналагічны даведнік «Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі» (1997), даведнік для замежных турыстаў «Мінск» (1999). Аўтар больш 300 публікацый гісторыка-краязнаўчага характару ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку: газетах «Наша слова», «Чырвоная змена», «Звязда», «Настаўніцкая газета», часопісах «Архівы і справаводства», «Беларуская мінуўшчына», «Эпоха». Друкаваўся ў расійскіх і польскіх выданнях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асіноўскі Святаслаў Маркавіч // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 11 (сакавік). – С. 2.
  • Асіноўскі Святаслаў Маркавіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 24–25.
  • З сумленнем у добрай згодзе // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 156–165.
  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: биобиблиографический справочник. — Мн.: Бел. наука, 2007. — С. 16–17.
  • Шумейка, М. Ф. Асіноўскі С. М. / М. Ф. Шумейка // Архівісты Беларусі : біябібліяграфічны даведнік / склад.: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка. – Мінск : БелНДІДАС, 2006. – С. 57–58.
  • Шумейко, М. Юбилей главного редактора «Архіваў і справаводства» / М. Шумейко // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2001. – № 5. – С. 112–116.
  • Шумейка, М. Ф. Ад краязнаўства да архівазнаўства (да 60-годдзя з дня нараджэння С. М. Асіноўскага) / М. Ф. Шумейка // Беларускі археаграфічны штогоднік Архівавана 9 верасня 2018.. — Мінск: БелНДІДАС, 2011. — Вып. 12. — С. 269—271.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]